Ванда Махнач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ванда Махнач
Дата нараджэння 1918
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 2007(2007-05-22)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Хілсайд[d]
Альма-матар
Член у

Ванда Махнач (Чарнецкая; 1918, Масква — 22 мая 2007) — медык, актывістка Саюза беларускай моладзі, дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША і беларускай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка беларуса і рускай. Нарадзілася ў 1918 годзе ў Расіі, дзе падчас Першай сусветнай вайны апынуліся яе бацькі, эвакуяваныя з Ляхавічаў. У сакавіку 1919 года сям’я вярнулася на радзіму ў Ляхавічы.

У 1930-х гадах навучалася на медыцынскім факультэце ў Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя. Брала ўдзел у дзейнасці Беларускага студэнцкага саюза. З восені 1939 года працавала настаўніцай у школе ў Ляхавічах.

Падчас Другой сусветнай вайны стала актывісткай Саюза беларускай моладзі. Прайшла курс для кіраўніц СБМ у Драздах пад Мінскам, пасля чаго яе накіравалі ў Флер’янова пад Ляхавічамі, дзе адкрыліся падобныя курсы.

Летам 1944 года выехала ў Германію. Працавала ў дзіцячых лагерах у Дэсау і Эберсбаху каля Дрэздэна з дзяцьмі і падлеткамі, вывезенымі ў Германію з Усходняй Беларусі. Вучыла беларускіх дзяцей, як у школе: чытаць, пісаць, пець беларускія песні, апавядала ім казкі, ладзіла для іх розныя гульні, каб хоць трохі палепшыць гэтым няшчасным дзецям іх шэрае, аднастайнае, сірочае жыццё на чужыне. Калі фронт прыблізіўся да Эберсбаха, у пачатку сакавіка 1945 года ўсіх пешшу адправілі на захад. Праз тыдзень дарогі апынуліся ў дзіцячым лагеры ў горадзе Крымічау[ru]. Усе вышэй названыя гарады спярша занялі амерыканцы, але неўзабаве яны былі ўключаны ў савецкую акупацыйную зону. Дзеці рваліся да бацькоў і амаль усе вярнуліся ў СССР, а Ванда Чарнецкая і іншыя кіраўніцы СБМ засталіся на Захадзе.

Вывучала медыцыну ў Марбургу. У 1947 годзе выйшла замуж за земляка з Ляхавічаў Міхася Махнача, які апынуўся ў ЗША, і ў 1950 годзе выехала да мужа. Жыла каля Чыкага, была дзяячкай беларускай дыяспары ў ЗША, перапісвалася з беларускай паэткай Наталляй Арсенневай, Раісай Жук-Грышкевіч.

Яшчэ да вайны пад уплывам беларускага святара Вячаслава Аношкі зацікавілася ўніяцтвам. Спявала ў царкоўным хоры беларускай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага. Была сярод ахвярадаўцаў Памятнага Ефрасіннеўскага Крыжа, які быў усталяваны ў Святыні Пакутнікаў у Мідландзе (Канада) да 1000-годдзя хрысціянства ў Беларусі.

Як прадстаўніца беларускай дыяспары ў ЗША ўдзельнічала ў 3-й Сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Адэлаідзе 5-9 студзеня 1979 года.

У 1969 годзе пакінула ўспаміны пра сваю дзейнасць у СБМ. Апублікаваны яны пад псеўданімам Вольга ў «Матэрыялах да гісторыі беларускай эміграцыі ў Германіі 1939—1951 гг.» (Мінск, 1994).

Пахаваная на могілках Хілсайд ля Чыкага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]