Васілёк лугавы
| Васілёк лугавы | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Васілёк лугавы |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Centaurea jacea L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Васілёк лугавы (Centaurea jacea) — від шматгадовых палявых пустазельных травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Змест |
Паходжанне назвы [правіць]
Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнага істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «сіні», «цёмна-блакітны».
Сінонім [правіць]
- Centaurea pratensis Thuill
Апісанне [правіць]
Васілёк лугавы — шматгадовая травяністая расліна з роду васілёк (Centaurea), вышынёй звычайна каля метра.[1]
Прамастаячыя, дужыя, шурпатыя навобмацак пабегі ў верхняй частцы разгалінаваныя, заканчваюцца адзінкавымі кошыкамі. Лісце — падоўжанае, сіваватае ад пуху, якім пакрыта.
Нераскрыты кошык уяўляе сабой жаўтлявы, гладзенькі шарык. Квітнее на працягу ўсяго лета, з чэрвеня да верасня[1], упрыгожваючы лугі і паляны яркімі ружовымі плямамі. Асобныя квітнеючыя расліны могуць сустракацца нават восенню, пасля лістапада.
Колькасць храмасом 2n = 22,44[2]
Марфалагічна вельмі зменлівы від.
Апыленне [правіць]
Кветкі васілька лугавога ўяўляюць сабой лілова-ружовыя, радзей белыя суквецці-кошыкі, якія змяшчаюцца на канцы сцябла па 1 ці па 2.[1]. У іх два тыпу кветак: краявыя — варонкападобныях, бясполыя (без тычачак і песцікаў). Іх задача — прыцягнуць насякомых-апыляльнікаў да сярэдніх, больш сціплых знешне, трубчастых кветак. У іх ёсць і тычачкі, і песцік. Плод васілька — сямянка з чубком да 3 мм у даўжыню. Цікава ўладкована апыленне ў васількоў. У кожным трубчастым пялёстку пылок сабраны ў камячок ля яго верхняга краю, а зубцы адгіба вянца самкнёныя над ёй, як вечка. Калі насякомае тычыцца кветкі, зубцы адкрываюцца, трубка «скурчваецца», слізгаючы ўніз, і камячок пылка выштурхваецца вонку пад брушка насякомага. Пасля гэтага кветка зноў закрываецца да наступнага штуршка. Звычайна ў кветцы 5-6 «порцый» пылка.
Арэал і біялогія [правіць]
Родныя вобласці яго ўзнікнення — Еўропа і Заходняя Азія, але ён сустракаецца і ў некаторых месцах за межамі гэтага арэалу.[3] На тэрыторыі былога СССР расце ў еўрапейскай частцы, у Крыму і на Каўказе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна.[1]
Расце на лугах, лясных узлесках і па абочынах дарог.
Хімічны склад [правіць]
Утрымлівае дубільныя рэчывы, цэнтаўрын (ксантагліказід)[1]
Значэнне і ўжыванне [правіць]
Васількі — добрыя меданосы.[1]
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне, валодае мачагонным, жоўцегонным, супрацьзапаленчым, абязбольвальным дзеяннем.
Водны настой травы ўжываюць пры вадзянцы, жаўтусе, затрымкі менструацый, настой каранёў - як звязальны сродак пры дыярэях.[1]
З лісця атрымліваюць жоўтую фарбу.[1]
Галерэя [правіць]
Літаратура [правіць]
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Lucjan Rutkowski: Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14342-8.
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN)
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |