Возера Ней (Тытан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Ней, Тытан)
Возера Ней (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Ней (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Ней (англ.: Neagh Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 81°07′ пн. ш. 32°10′ з. д. / 81,11° пн. ш. 32,16° з. д. / 81.11; -32.16.[1]

Дыяметр возера складае 98 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Ней з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Ней, размешчанага на тэрыторыі Паўночнай Ірландыі.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]