Лагуна Рэйстрэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагуна Рэйстрэк (Тытан, спадарожнік)
Лагуна Рэйстрэк
Лагуна на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Рэйстрэк (англ.: Racetrack Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 66°06′ пн. ш. 135°06′ у. д. / 66,1° пн. ш. 135,1° у. д. / 66.1; 135.1.[1] Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 9,9 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Рэйстрэк з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Рэйстрэк-Плая, размешчанага на тэрыторыі ЗША.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]