Мора Кракена
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мора Кракена лявей цэнтра здымка, а правей Мора Пунгі (абодва моры выдзелены сінім)
Мора Кракена (лац.: Kraken Mare) — найбуйнейшае вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна). Знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, каардынаты: Мора было выяўлена ў 2007 годзе зондам Касіні і праз год было названа ў гонар Кракена — міфічнага марскога монстра. З дапамогай радыёлакацыйнай здымкі было ўстаноўлена, што мора Кракена вуглевадароднае.
Дыяметр мора 1170 км, плошча каля 400 000 км². Такім чынам, мора Кракена блізка па памерах да Каспійскага мора[1] на Зямлі. У паўночнай частцы мора знаходзіцца востраў Майда Інсула.
У рамках планаванай місіі па даследаванню Тытана, зондам будзе вызначаны дакладны хімічны састаў і глыбіня Мора Кракена.
Зноскі
- ↑ Касіні-Гюйгенс: фатаграфіі (англ.)
Спасылкі [правіць]
- Карта паўночнага полюсу Тытана (англ.)
- Азёры Тытана(англ.)
| Гэта пачатак артыкула па астраноміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гідрасфера Тытана | ||||
|---|---|---|---|---|
| Моря |
|
|||
| Азёры | Абая · Альбана · Атытлан · Бальсена · Венерн · Кардыэль · Каюга · Ківу · Кайтэрэ · Ланаа · Локтак · Макай · Міватн · Ней · Анейда · Антарыа · Ахрыд · Севан · Сатанера · Спароу · Тавада · Убсу · Уэйкэр · Фея · Фрымен · Хунін · Цзінбо | |||
| Лагуны | Атакама · Джэрыд · Мельгір · Нгамі · Рэйстрэк · Уюні · Эйр | |||
| Флюмены (рэкі) | Элівагарскія флюмены | |||