Возера Фея (Тытан)
Фея (англ.: Feia Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах {73°42′ пн. ш. 64°25′ з. д. / 73,7° пн. ш. 64,41° з. д..[1]
Дыяметр возера складае 47 км.[1] Знаходзіцца побач з морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Фея з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Фея, размешчанага на тэрыторыі Бразіліі.[1]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б в Titan: Feia Lacus