Вона КНДР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вона КНДР, паўночнакарэйская вона — з 1947 года грашовая адзінка Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, раўняецца 100 чонам.

З моманту далучэння Карэі да Японіі яе грашовай адзінкай стала карэйская ена Цёсэн-банка (былы Банк Карэі) у Сеуле. Банкноты для Карэі (10, 20, 50 сэн, 1, 5, 10 іен) друкаваў Першы Нацыянальны банк Японіі. Выпускаліся манеты 0,5, 1, 5, 10, 20 чон, 0,5, 5, 10 і 20 вон. У 1945 годзе савецкія войскі выкарыстоўвалі надрукаваныя ў СССР купюры 1, 5, 10, 100 вон ваеннага выпуску. На тэрыторыі Паўночнай Карэі банкноты Цёсэн-Банка ў карэйскіх іенах былі абменены на ўведзеныя ў 1947 годзе воны Цэнтральнага банка Паўночнай Карэі ў суадносінах 1:1. У 1959 годзе гэтыя банкноты былі дэнамінаваныя 100:1.

Рэформа 2009[правіць | правіць зыходнік]

У канцы лістапада 2009 года ўлады КНДР абвясцілі аб дэнамінацыі воны па курсе 100:1. Тэрмін абмену быў усталяваны да 7 снежня таго ж года: на абмен грамадзянам даваўся тыдзень. Першапачаткова абвяшчалася, што мяжа абмену будзе складаць 100 тысяч вон (абмен грошай звыш гэтай сумы забараняўся). 1 снежня гэтая мяжа быў падвышана да 200 тысяч вон. 2 снежня мяжа была зноў зніжана да 100 тысяч, але было абвешчана, што грошы звыш гэтай сумы можна мяняць, але па курсе 1000:1 (са стратай 90% кошту).

На 4 снежня сума, дазволеная да легальнага абмену, прыкладна адпавядала $ 60 па курсе чорнага рынку. Па дадзеных BBC, дадзеныя меры ўрада прывялі да масавых праяў незадаволенасці насельніцтва: незадаволеныя грамадзяне публічна спальвалі груды старых вон.

З 1 студзеня 2010 года ў краіне было забаронена хаджэнне замежнай валюты.


Шаблон:Korea-N-stub

Шаблон:Гістарычныя валюты Карэі Шаблон:Юань