Іена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выявы манет, што знаходзяцца ў абарачэнні: 1, 5, 10, 50, 100 і 500 іен.

Іена (па-японску: 円 — кола, круглы) — валюта Японіі, код валюты ISO 4217: JPY. Ена (¥) - адна з сусветных валют.

Курс іены ня мае вялікага ўплыву для беларускай гаспадаркі і іншых еўрапейскіх краін (ён уплывае на цэны электронікі), але ён мае вялікае значэнне ў краінах Акіяніі, і для гаспадаркі ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Іена ўпершыню ўведзеная ў 1872 годзе пасля рэвалюцыі Мэйдзі, і замяніла ранейшую, вельмі складаную грашовую сістэму. Новая, дзесяткавая сістэма была ўведзеная на аснове заходніх грашовых сістэм, 1 іен дзяліўся на 100 сэнаў і 1000 рынаў (сэны і рыны былі выведзеныя з абарачэння ў 1959 годзе). Новая манета была плоская і круглая (як і заходнія аналагі), ранейшыя японскія манеты былі авальныя. У 1885 годзе Банк Японіі выпусціў першыя банкноты.

Першапачаткова іена павінна была быць залатой (1,5 грама), аднак хутка ва ўжытку ўзніклі манеты срэбраныя. У 1897 годзе вартасць іены была зніжаная да 0,75 грама. У 1931 годзе Японія выйшла з грашовай сістэмы заснаванай на золаце і перайшла на сістэму заснаваную на вартасці актываў цэнтральнага банка.

З 1949 па 1971 год курс ены быў далучаны да долара: 1 USD = 360 JPY. Курс іены да беларускага рубля на 01.01.2006 году: 1 JPY = 183,34 Br.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]