Востраў Тхо-Чу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тхо-Чу
Thổ Chu
Каардынаты: Каардынаты: 9°18′00″ пн. ш. 103°29′00″ у. д. / 9.3° пн. ш. 103.483333° у. д. (G) (O) (Я)9°18′00″ пн. ш. 103°29′00″ у. д. / 9.3° пн. ш. 103.483333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Сіямскі заліў
Краіна Flag of Vietnam.svg В'етнам
Тхо-Чу (В'етнам)
Тхо-Чу
Тхо-Чу
Плошча 13,95 км²
Насельніцтва 756 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 54,194 чал./км²

Тхо-Чу (в'етн.: Thổ Chu) — найбуйнейшы востраў аднайменнай групы астравоў на поўдні В'етнама. Месціцца на паўночным усходзе Сіямскага заліва. Агульная плошча - 13,95 км². Насельніцтва (2013) - 756 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Тхо-Чу знаходзіцца ў 98 км на паўднёвы захад ад вострава Фукуок, якому падпарадкоўваецца адміністрацыйна, у 383 км на паўднёвы захад ад Хашыміна, у 1328 км на паўднёвы захад ад Ханоя, у 8261 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Востраў мае каралавае паходжанне. Уяўляе сабою старажытнае каралавае плато, паднятае над морам у выніку субдукцыі літасферных пліт. З-за разломаў каралавай асновы на ім сфарміраваліся пагоркі (найвышэйшы - 167 м). Паўночная частка вострава шырокая (5,68 км), паўднёвая вузкая (1,7 км). На востраве 4 пясчаныя пляжы. На схілах пагоркаў захаваўся першародны лес. Паверхневых вадацёкаў няма. Насельніцтва забяспечваецца пітной вадой з калодзежаў.

Клімат субэкватарыяльны пасатны з ярка выяўленым сезонам мусонаў (з мая да верасня).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў анэксаваны ўрадам Паўднёвага В'етнама ў 1973 г. У 1975 г. і 1977 г. урад суседняй Кампучыі прадпрымаў няўдалыя спробы далучыць узброеным шляхам Тхо-Чу да сваіх тэрыторый. У 1993 г. улады В'етнама пачалі перасяленне на востраў в'етнамскіх рыбакоў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Тхо-Чу жывуць пераважна в'етнамскія рыбакі і памежнікі, а таксама іх сем'і. Маецца 1 дарога з цвёрдым пакрыццём на поўначы вострава (30 км у даўжыню). Дзейнічае сучасны шпіталь.

Аснова мясцовай эканомікірыбалоўства, якое ў нашы дні адчувае сур'ёзны крызіс з-за вычарпання рэсурсаў у навакольных водах. Плануецца стварэнне нацыянальнага парка і прыцягненне турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]