Калодзеж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Калодзеж-журавель
Калодзеж з кольбай.

Калодзеж, студня — уяўляе сабой від збудавання, мэта якога здабыча падземных вод для пітва або іншых патрэб. Калодзежы могуць істотна адрознівацца глыбінёю, якасцю і колькасцю вады. Калодзежная вада, як правіла, утрымоўвае больш мінералаў, чым рачная альбо якая іншая.

Для падняцця вады на паверхню зямлі можа быць выкарыстаная электрычныя або механічныя помпы, або, як у мінулым — жывёльная сіла, або праз розныя дапаможныя элементы калодзежу (напрыклад рычаг — калодзеж-журавель, корба з ланцугом і інш.).

На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі канструкцыя калодзежнага праёму вылучалася разнастайцнасцю. Так, на Палессі, дзе вада неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэваў з выдаўбленай сарцавінай (студні-каўдубы)[1]. У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плашкамі, якія ставіліся як вертыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна (клаліся адна на адну)[2]. У апошнім выпадку яны мацаваліся па вуглах палямі. Шырока вядомая была і зрубная канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямонні калодзежы выкладаліся каменнем[3].

Зноскі

  1. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X.
  2. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X.
  3. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X.
Паштовая марка Беларусі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons