Вуглавая хуткасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Вуглава́я ху́ткасць - фізічная велічыня, што характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая хуткасць – гэта вытворчая ад вугла павароту па часе:

\omega = \frac {d\Phi} {dt}

Пры павароце пункта, што рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал dΦ яго перамяшчэнне складае

dr = RdΦ

Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай хуткасцю матэрыяльнага пункта:

v = \frac {dr} {dt} = R \frac {d\Phi} {dt} = \omega R

Такім чынам, пры вярчальным руху кожны пункт цела мае сваю хуткасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая хуткасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.

Вуглавая хуткасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннай стрэлцы. Вектар вуглавой хуткасці належыць да псеўдавектараў.

Вектар вуглавой хуткасці можна вызначыць наступным чынам:

\vec \omega = \frac {\vec r \times \vec v} {r^2}

дзе \vec r - вектар радыусу, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.

Модуль вуглавой хуткасці вымяраюць радыянамі за секунду.