Торый
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Торый (лац.: Thorium) Th — радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 90. Адносіцца да актыноідаў.
Серабрыста-белы метал. Атамная маса 232,0381. Шчыльнасць 11 720 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1750 °C. Ступень акіслення +4, радзей +2, +3.
Адкрыты ў 1828 годзе Ё. Берцэліусам.
Змест |
Прыродныя крыніцы [правіць]
Галоўная крыніца торыю — манацыт — мінерал, які ўтрымлівае фасфаты торыю і рэдказямельных элементаў, а таксама аксіды жалеза, крэмнію, інш.
Прымяненне [правіць]
Сплавы торыю — высокатрывалыя, хімічна ўстойлівыя пры павышаных тэмпературах. З іх вырабляюць дэталі рэактыўных рухавікоў, ракет, гарачатрывалыя тыглі. Торый — перспектыўнае ядзернае паліва (крыніца урану-233).
Літаратура [правіць]
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 346. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 1990. — С. 200. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3.(руск.)