Вялікі Юй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юй
YuGegenFloodChina.jpg
'
Утаймавальнік сусветнага патопу, імператар
Міфалогія: кітайская
Бацька: Гун
Дзеці: Цы

Юй (кіт.: 大禹) — легендарны кітайскі імператар, утаймавальнік сусветнага патопу.

Паводле легенд, Юй жыў у канцы 3 тысячагоддзя да н. э., быў нашчадкам міфічнага імператара Чжуан-сюя. Яго бацька Гун змагаўся з паводкамі, якія працягваліся пасля сусветнага патопу, аднак не меў поспеху. Юй вырашыў завершыць справу бацькі і чатыры гады вандраваў па Кітаі. Пасля вывучэння рэк ён пачаў будаўніцтва абводных каналаў, дамбаў, а таксама паглыбленне дна глеістых рэк. Юй працаваў, харчаваўся і спаў разам з простымі рабочымі. Праца над утаймаваннем паводак цягнулася 9 гадоў. Падчас працы Юй падзяліў усё насельніцтва Кітая на 9 частак і загадаў кожнай жыць у пэўным рэгіёне. Такім чынам, ён стварыў першыя дзевяць дзяржаўных аб'яднанняў.

Апошнія гады жыцця Юй кіраваў як імператар. Памёр у старым узросце ад хваробы. Яго сын Цы заснаваў дынастыю Ся.

У старажытных кітайскіх дзяржавах існаваў свяшчэнны культ Юя, які падтрымлівалі самі імператары. У VI ст. н. э. для выпраўлення афіцыйных рытуалаў была пабудавана магільня Юя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]