Вяршкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарачы шакалад з узбітымі вяршкамі

Вяршкімалочны прадукт, які атрымліваецца з суцэльнага малака шляхам сепарацыі тлушчавай фракцыі. Для спажывання ў свежым выглядзе вяршкі выпускаюць у продаж, як правіла, пастэрызаваныя з утрыманнем тлушчу 10-20% (звычайныя) і 35% (тлустыя). У продажы маюцца таксама кансерваваныя і сухія вяршкі, спосаб ужывання якіх паказаны на этыкетцы. Дзякуючы высокаму ўтрыманню тлушчу вяршкі з'яўляюцца вельмі пажыўным прадуктам. Яны ўтрымліваюць таксама 3,5% бялкоў, 4,3% вугляводаў, мінеральныя солі і вітаміны (A, E, B1, B2, C, PP і інш). Вяршкі шырока ўжываюцца ў лячэбным харчаванні.

Іх выкарыстоўваюць для вырабу смятаны і масла, а таксама падрыхтоўкі разнастайных кулінарных вырабаў. Вяршкі ўваходзяць у рэцэптуру некаторых супаў-пюрэ, соусаў, салодкіх страў і кандытарскіх вырабаў. Тлустыя вяршкі лёгка і хутка ўзбіваюцца ў густую пену і выкарыстоўваюцца пераважна для падрыхтоўкі салодкіх страў і кандытарскіх вырабаў. Вяршкі 10% тлустасці ўжываюць з кавай, таму іх называюць «кававымі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]