Вёска Моталь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Моталь
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 52°19′01″ пн. ш. 25°36′34″ у. д. / 52.316944° пн. ш. 25.609444° у. д. (G) (O) (Я)52°19′01″ пн. ш. 25°36′34″ у. д. / 52.316944° пн. ш. 25.609444° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Колькасць двароў
1739
Насельніцтва
4228 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1652
Паштовы індэкс
225822
Аўтамабільны код
1
Моталь (Беларусь)
Моталь
Моталь
Моталь (Брэсцкая вобласць)
Моталь
Моталь

Мо́таль — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельда. Цэнтр сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Насельніцтва 4228 чал. (2005), паводле колькасці насельніцтва, трэцяя па велічыні вёска вобласці (пасля Альшан і Рубелі). Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Іванава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі. Аўтамабільная дарога на Іванава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Моталь як прыватнае ўладанне змяшчаецца ў актах Літоўскай метрыкі і датаваны 1422 годам. Пазней мясцовасць уваходзіла ў склад Пінскага княства.

У сярэдзіне XVI стагоддзя Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555 года, меў Магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Моталь апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Станам на 1886 год у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, яўрэйскі малітоўны дом, школа, 13 крам, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе Моталь увайшоў у БССР, з 12.10.1940 года — пасёлка гарадскога тыпу.

Перад вайной у вёсцы жыло 5500 чалавек у 891 двары[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1944 года гітлераўцамі было спалена 380 дамоў, забіта 2000 чалавек[1].

У 1954 года статус паселішча панізілі да вёскі, якая зрабілася цэнтрам сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1940 год у Моталі 871 двор, на 1997—1797 (паводле іншых звестак — 1798), на 2005—1739 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяя па велічыні вёска ў Брэсцкай вобласці (пасля Альшан і Рубелі), да 2005 года — другая (пасля Альшан).

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Моталь — традыцыйны цэнтр вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзейнічаюць Мотальскі музей народнай творчасці і Музей археалогіі «Нашы карані». Працуюць аддзяленні «Беларусбанк» (банкамат) і «Белаграпрамбанк». Кафэ, рэстаран, кулінарыя і больш 20 крам. Гасцініца, стаянка для аўтамабіляў.

Штогод улетку ў жніўні ладзіцца Міжнародны кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі».

У вёску ходзяць аўтобусы з Янава-Палескага і Пінска.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Каля Моталя знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў (25 адзінак).

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінагога
  • Царква грэка-каталіцкая (XVIII ст.)

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

У Моталі нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман (1874—1952).

Таксама з Моталя паходзяць амерыканскія музычныя прадзюсары Леанард Чэс(англ.) бел. і Філіп Чэс(англ.) бел., якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавай музыкі — Мадзі Уотэрса(руск.) бел., Уілі Дзіксана(англ.) бел., Како Тэйлар(англ.) бел., Бо Дзідлі, Сані Бой Уільямсана(руск.) бел., Чака Беры.

У Моталі акрамя таго нарадзіліся:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Мотоль (руск.) 
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 408.
  5. 5,0 5,1 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 409.
  6. Павел Стасевіч. Моталь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 222.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 406.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Мотальскі сельсавет