Хаім Вейцман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хаім Вейцман

Хаім Вейцман (іўр.: חיים עזריאל ויצמן; англ.: Chaim Azriel Weizmann; 27 лістапада 1874, мяст. Моталь, цяпер Іванаўскі р-н — 9 лістапада 1952) — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль.

Біяграфія [правіць]

Быў трэцім дзіцём у сям'і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа[1] (у дзявоцтве Чмярынская), усяго з часам дзяцей у Вейцманаў было 15. Прыблізна ў 1894 бацькі пераязджаюць у Пінск. Скончыў Пінскае рэальнае вучылішча. Вучыўся ў Германіі, У 1901—1904 выкладаў ў Жэнеўскім універсітэце, у 1904-1919 працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. У 1920-1931 і 1935-1946 Х. Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. У 1940-я пераехаў у Палестыну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта (Іерусалім), а таксама — навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. Уладальнік каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў. У 1948 абраны 1-м прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, у 1993, таксама абраны прэзідэнтам Ізраіля.

Аўтар аўтабіяграфіі «Выпрабаванні і памылкі» (1949, Англія).

Зноскі

  1. У 1920 пераехала ў Эрэц-Ісраэль, заснавала ў Хайфе першы ў Ізраілі прытулак для састарэлых.

Літ.:

Карлюкевіч А. Знiчкi Айчыны // Голас Радзімы, № 27(3099), 2008 24 лiп.