Пашкавічы (Мінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пашкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223016
Аўтамабільны код
5
Пашкавічы на карце Беларусі ±
Пашкавічы (Мінскі раён) (Беларусь)
Пашкавічы (Мінскі раён)
Пашкавічы (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Пашкавічы (Мінскі раён)

Па́шкавічы[1] (трансліт.: Paškavičy, руск.: Пашковичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўдзень ад Мінска, на рацэ Сеніца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1567 годзе ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага як сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У 1600 годзе сяло, панскі двор, уласнасць К. М. Служкі. У 1734 годзе вёска і фальварак, уласнасць Л. Рымашэвіча.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска і панскі двор у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць чашніка М. Дамброўскага. У 1815 годзе вёска, уласнасць Р. Алендоўскага, у 1858 годзе ўласнасць К. Яленскага. У 1882 годзе заснаваны вінакурны завод, у 1895 годзе ў ім было 6 рабочых. У 1897 годзе ёсць царква, хлебазапасны магазін, вінакурны завод.

У 1916 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

З 16 ліпеня 1954 года ў Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Навадворскім сельсавеце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1734 год — 7 двароў і фальварак
  • 1800 год — 10 двароў, 50 жыхароў
  • 1815 год — 57 душ мужчынскага полу
  • 1897 год — 32 двары, 177 жыхароў; маёнтак, 58 жыхароў
  • 1917 год — 37 двароў, 262 жыхары; маёнтак, 33 жыхары
  • 1926 год — 46 двароў, 242 жыхары
  • 1997 год — 86 гаспадарак, 239 жыхароў
  • 1999 год — 196 жыхароў
  • 2010 год — 158 жыхароў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]