Віктар Андрэевіч Смачнеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Андрэевіч Смачнеў
руск.: Виктор Андреевич Смачнев
Дата нараджэння 2 мая 1939(1939-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1996(1996-11-15) (57 гадоў)
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Віктар Андрэевіч Сма́чнеў[1] (руск.: Виктор Андреевич Смачнев; 2 мая 1939 — 15 лістапада 1996) — акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Азёркі (Нікіфараўскі раён, Тамбоўская вобласць Расіі). У 1959 годзе скончыў тэатральную студыю пры Мічурынскім драматычным тэатры (горад Мічурынск, Тамбоўская вобласць) і працаваў у ім у 1960—1966 гадах. З 1967 года — акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод роляў у Тамбоўскім драматычным тэатры: Ураднік («Улада цемры» Л. Талстога), Каркуноў і Васіль Іванавіч («Сэрца не камень» і «Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Андрэй Разметнаў («Паднятая цаліна» М. Шолахава) і інш.

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры выканаў ролі: Канягін («Мілы чалавек» К. Крапівы), Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага), Карандышаў («Беспасажніца» А. Астроўскага), Гаеў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай) і інш.

Творчасці В. А. Смачнева ўласцівы глыбокае пранікненне ў вобраз, тыпізацыя характараў. Умеў эфектна пачынаць і заканчваць ролю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]