Леў Талстой
Леў Мікала́евіч Талсто́й, (руск.: Толсто́й, Лев Никола́евич) (9 верасня (28 жніўня па старым стылі) 1828 — 20 лістапада (7 лістапада па старым стылі) 1910) — расійскі пісьменнік і публіцыст.
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ў сядзібе Ясная Паляна ў Тульскай губерніі. Належаў да старажытнага дваранскага роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа. Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўніверсітэт, які, аднак, не скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцця і пераехаў у Маскву, а ў 1851 годзе скіраваўся на Каўказ і запісаўся добраахвотнікам у армію. Прымаў удзел у Крымскай вайне (1853—1856). Да літаратуры звярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай. Да 1856 году, калі Талстой перастаў служыць, ён ужо паспеў стаць знакамітым пісьменнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адчыніў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўся з Соф'яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самымі плённымі ў яго творчасці. У 1865—1869 гадах ён выдаў сваю эпапею «Вайна і мір», а ў 1875—1877 гадах пабачыла свет «Анна Карэніна». Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўны крызіс, пазней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканалення і «опрощения» («спрашчэння»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадскі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад праваслаўнай царквы), увесь жыццёвы лад «адукаваных класаў». Адначасова ў творчасці Талстога ўсё часцей пачалі ўзнікаць тэмы смерці, граху, пакаяння, маральнага перанараджэння. Разлад у сям'і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну. У хуткім часе ён захварэў на запаленне лёгкіх і 20 лістапада 1910 году памёр на станцыі Астапава Разана-Уральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.
[правіць] Бібліяграфія
- Вайна і мір
- Анна Карэніна
- Хаджы-Мурат
- Сьмерць Івана Ільіча
- Казакі
- Крэйцэрава саната
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў Талстой- Свет Льва Талстога (рус.)
- Характарыстыка творчасці на Slounik.org