Вікіпедыя:Як выдаляць артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Магчымасць выдаляць артыкулы маюць толькі адміністратары, але калі Вы лічыце, што артыкул мусіць быць выдалены з энцыклапедыі, то можаце пазначыць яго адмысловым шаблонам. Зайшоўшы праз закладку правіць у акенца рэдагавання артыкула, у першым радку пастаўце {{да выдалення|}}, пажадана пасля рыскі падаць прычыну, з якой Вы лічыце патрэбным выдаленне, і націсніце кнопку Запісаць. Артыкулы, пазначаныя шаблонам {{да выдалення}}, трапляюць ў адмысловую катэгорыю Артыкулы да выдалення, якую праглядаюць адміністратары і пры неабходнасці выдаляюць змешчаныя туды артыкулы. Да выдалення трэба пазначаць артыкулы, што з'яўляюцца вынікам вандалізму і не маюць папярэдніх версій з карысным зместам, змяшчаюць матэрыял выключна рэкламнага характару, з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права, з памылкай ў назве, напісаныя нелітаратурнай мовай.