Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Памер старонкі 225 182, гл. Вікіпедыя:Архівацыя
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ЗА
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. Дадаць...

Гэтая старонка для запытаў да адміністратараў па розных пытаннях, якія патрабуюць іх удзелу, напрыклад, вандалізм, зняцце і ўстаноўка аховы старонак і да т. п.

Для вырашэння агульных пытанняў звяртайцеся на Форум. Па пытаннях зместу асобных артыкулаў — на іх старонкі размоваў.

Змест

Пераносы[правіць | правіць зыходнік]

Неадэкват уначы напераносіў тут. --Artificial123 (размовы) 09:21, 18 лістапада 2014 (FET)

Так, калі ласка, адкаціце ўсе дзеянні удзельніка Львівський українець і пастаўце яго на блакіроўку. Таксама, нядрэнна паставіць галоўную старонку на поўную ахову--Павел Петро (размовы) 09:52, 18 лістапада 2014 (MSK)

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Здаецца, цяпер усё вернута да нармальных версій. Вандал заблакіраваны назаўсёды. Галоўная старонка пастаўлена пад поўную ахову. Дзякуй, спадарства, за пільнасць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:48, 18 лістапада 2014 (MSK)

P.S. Важная заўвага: пры адкаце вандальных пераносаў карыстайцеся кнопкай "перанесці". Бо простае капіраванне і перанос тэксту прыводзяць потым да лішняй марокі з аднаўленнем гісторыі правак. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:58, 18 лістапада 2014 (MSK)

Калі заўважыце нейкія рэшткі дзейнасці вандала, калі ласка, паведамьце. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:58, 18 лістапада 2014 (MSK)

Блакіроўка ўдзельніка 37.215.95.234[правіць | правіць зыходнік]

Прашу блакіроўкі для гэтага ўдзельніка, бо з раніцы запісвае бессэнсоўную інфрамацыю. --Rymchonak (размовы) 20:55, 10 лістапада 2014 (MSK)

Дзясяты[правіць | правіць зыходнік]

Трэба прайсціся ботам і замяніць дзесяты/ая/ае/ыя на дзясяты/ая/ае/ыя. --Artificial123 (размовы) 22:42, 26 верасня 2014 (FET)

На жаль, у апошніх версіях AWB чамусьці не працуе пошук па словах. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:21, 27 верасня 2014 (FET)

Што робіць Удзельнік:NirvanaBot[правіць | правіць зыходнік]

Прапаную паглядзець на працу Удзельнік:NirvanaBot. Напрыклад, тут дадаў артыкул Камічнае, раней тут выдаліў Эладэя канадская. А тут я ўжо рабіў адкат. І гэтак далей...--VladimirZhV (размовы) 19:48, 31 ліпеня 2014 (FET)

Гэта праблемы катэгарызацыі, а не ботам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:52, 31 ліпеня 2014 (FET)
Прабачце, ніяк не разумею, якім чынам катэгорыі артыкула Камічнае маюць дачыненне да біялогіі і ўплываюць на вынікі працы бота. І якое дачыненне да біялогіі маюць катэгорыі артыкула Дніпрова Чайка (за выключэннем слова Чайка ў назве).--VladimirZhV (размовы) 20:02, 31 ліпеня 2014 (FET)
Проста: Гумар - Смех - Эмоцыі - Эмацыйныя працэсы - Псіхічныя працэсы - Фізіялагічныя працэсы - Біялагічныя працэсы - Біялогія --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:07, 31 ліпеня 2014 (FET)
Тады нядрэнна пачаць ад Вялікага выбуху! :)) А калі сур'ёзна, то што робіцца на старонцы Партал:Біялогія/Новыя артыкулы, прынцыповага значэння асноўнай прасторы артыкулаў не мае. І верагодна, мала каго цікавіць...--VladimirZhV (размовы) 20:44, 31 ліпеня 2014 (FET)

Звяртаюся да Адмінаў і да Супольнасці (разумеючы, што Партал:Біялогія/Новыя артыкулы, магчыма дробязь!?). Што зрабілі б адміны ў выпадку, калі я настойліва рабіў бы так? Я ніколькі не пакрыўдзіўся, калі б мяне папярэдзілі і заблакавалі! Прапаную часова (пакуль не з'явяцца свядомыя і зразумелыя крытэрыі яго дзейнасці) заблакаваць бота NirvanaBot.--VladimirZhV (размовы) 21:12, 15 жніўня 2014 (FET)

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

(!) Каментарый:. Обсуждение статьи Пуцін хуйло!, песня продолжается больше недели. Может кто-то уже осмелится подвести итог? Или все ждут с нетерпением решение англвики? --Лего (размовы) 13:56, 23 чэрвеня 2014 (FET)

Так, і чарговы грашовы перавод з Захаду...--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:18, 23 чэрвеня 2014 (FET)
??? --Лего (размовы) 18:31, 23 чэрвеня 2014 (FET)
Пане Лета, вы кудысьці спяшаецеся? -- JerzyKundrat (размовы) 18:35, 23 чэрвеня 2014 (FET)
нет, никуда не спешу. Я просто думал, что есть некие правила (например, обсуждение 7 дней), и думал, что правилам придерживаются хотябы администраторы... Тем более, что я не знаю, можно ли сейчас править статью, дополнять ее, так как появилась новая информация. Но из-за того, что стоит щаблон, мне кажется, что править никто не разрешит. --Лего (размовы) 18:48, 23 чэрвеня 2014 (FET)
  • Если все ждали решение англвики, то Английская википедия вердикт свой уже вынесла. Статью там оставили. Может уже и тут итог подведете? --Лего (размовы) 23:58, 24 чэрвеня 2014 (FET)

Сартаванне[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць чатыры (можа і болей) артыкулы, у якіх праблемы з сартаваннем:

Праблема заключаецца ў тым, што ў катэгорыях гэтыя артыкулы заўсёды апыняюцца ў канцы, не падпарадкоўваючыся сваёй першай літары (хоць і падпісаны пад ёй). Праблема ўзнікла, выдаць, з-за таго, што артыкулы былі створаны ў той час, калі выпраўляліся праблемы з сартаваннем з літарай І. Магчыма, выдаленне і стварэнне наноў вырашыць праблему.--Artsiom91 (размовы) 23:58, 25 мая 2014 (FET)

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выдалення зместу і яго вяртання праблема выправілася. Магчыма, трэба праверыць іншыя артыкулы, створаныя ў той час (11 кастрычніка 2013 ці каля таго) і праверыць магчымую наяўнасць падобнай праблемы.--Artsiom91 (размовы) 23:17, 7 кастрычніка 2014 (FET)

Блакіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Просьба забаніць ‎195.91.10.226 за няветлівую рэпліку на маёй старонцы размоў. --Artificial123 (размовы) 00:32, 17 мая 2014 (FET)

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Рэпліку я зараз прыбяру, а што тычыцца бана, то вы не зусім правільна разумееце яго сэнс. Бан прызначаны, каб прыпыніць злоўжыванне. Як я разумею, ананім і сам ужо супыніўся. Да таго ж вечны бан па айпі можа вызваць праблемы ў добрасумленных незарэгістраваных карыстальнікаў.--Хамелка/ разм. 08:08, 17 мая 2014 (FET)

Добра, дзякуй. --Artificial123 (размовы) 09:27, 17 мая 2014 (FET)

Крым[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН наконт рэферэндуму ў Крыму. З гэтага вынікае, што Беларусь прызнае рэзультаты рэферэндуму. Таму прапаную ўнесці неабходныя змены ў адпаведныя артыкулы. --Artificial123 (размовы) 11:04, 31 сакавіка 2014 (FET)

На маю думку, не важна, што вырашала адна пэўная краіна не ў сваіх унутраных справах, пагатоў калі па гэтым пытанні ёсць рашэння Генасамблеі ААН, якое і ёсць самай аўтарытэтнай крыніцай у міжнародных справах (у цяперашняй сістэме міжнародных адносін). --Максім Л. (размовы) 14:32, 31 сакавіка 2014 (FET)
Тое, што Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН не азначае, што яна прызнала вынікі рэферэндуму ў Крыму. Палітыка — рэч тонкая, таму прапаную не рабіць хуткія высновы. Час усё раставіць на сваі месцы.--Павел Петро (размовы) 16:31, 31 сакавіка 2014 (FET)
Тады варта адзначыць, што гэта спрэчная тэрыторыя. --Artificial123 (размовы) 16:35, 31 сакавіка 2014 (FET)

Рэспубліка Беларусь не мае аніякага дачынення да Вікіпедыі на беларускай мове і таму яе рашэнні не могуць уплываць на нашу працу, з іншага боку Крым дэ-факта стаў часткай Расіі (тут з прэзідэнтам вышэйзгаданай краіны можна пагадзіцца) і гэта павінна быць адлюстравана ў артыкулах адпаведнай тэматыкі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:41, 31 сакавіка 2014 (FET)

Таму прапаную зрабіць так, як я запрапанаваў вышэй. --Artificial123 (размовы) 16:43, 31 сакавіка 2014 (FET)
Аніякай спрэчнасці тут няма. Крым - тэрыторыя Украіны пад акупацыяй путінскай Расіі. Tomasz Bladyniec (размовы) 16:24, 1 красавіка 2014 (FET)
  • Супраць. У нас не Беларуская Дзяржаўная Вікіпедыя, а толькі беларускамоўны раздзел энцыклапедыі Вікіпедыя, што ніяк не трэба блытаць. І ніякія рашэнні беларускага ўраду аніякага дачынення да праекту не маюць, і мець не могуць. Бо праект кіруецца Фондам Вікімедыя (Фларыда, ЗША), арганізацыя зарэгістравана па законах штата Фларыда, а праект рэгулюецца законамі штата Каліфорнія. Таму, тое што прызнала ці не асобна ўзятая краіна, на праект не распаўсюджваецца. --Odri Tiffani (размовы) 14:20, 6 верасня 2014 (FET)
А давайце яшчэ зладзім такое ж галасаванне наконт Белорусіі, і так дэ-факта 6 заходніх губерняў Велікаросіі. Га, падабаецца?! Не?! Зараз в Укр-Вікі яшчэ пабягу прапаноўваць на галасаванне, калі міжнароднае права кагосьці не задавольвае. Уздыхнулі-выдахнулі.--Mr. Sрock (размовы) 15:11, 6 верасня 2014 (FET)

Artificial123[правіць | правіць зыходнік]

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Заўвага ўдзельніку Artificial123

Пане Artificial123, калі ласка, не падымайце градус абмеркаванняў, нават калі заўвагі іншых удзельнікаў здаюцца Вам несправядлівымі і грубымі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:10, 18 сакавіка 2014 (FET)

Заўвага ўдзельніку Liashko

Пане Ляшко, калі ласка, не распачынайце новых цяжбаў, тым больш, што фактычна пан Artificial123 адказваў у тон Вам. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:10, 18 сакавіка 2014 (FET)

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Удзельніку зроблена заўвага--Хамелка/ разм. 22:10, 18 сакавіка 2014 (FET)

Чаховіч Уладзіслаў[правіць | правіць зыходнік]

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

  • Пераклад артыкулаў з іншых моўных раздзелаў не з'яўляецца парушэннем аўтарскіх правоў (звярніце ўвагу на ліцэнзію, калі націскаеце "Запісаць"). Пазначэнне крыніцы перакладу (спасылкі на артыкул-крыніцу ў іншым моўным раздзеле) пажадана. Аднак непазначэнне артыкула-крыніцы перакладу з іншага моўнага раздзела Вікіпедыі не з'яўляецца падставай для блакавання.
  • Удзельнік, які абгрунтавана лічыць, што быў перакладзены яго артыкул, але пры гэтым крыніца не была пазначана ці была пазначана няправільна, мае права самастойна пазначыць крыніцу перакладу на старонцы размоў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:01, 18 сакавіка 2014 (FET)
Ага, нарэшце падвёў іншы ўдзельнік. А што па сутнасьці скаргі? Вы ўпэўненыя, што дастаткова дасьведчаныя для таго, каб кантраляваць выкананьне слупоў Вікіпэдыі? Акрамя блякаваньня, іншыя варыянты накладаньня спагнаньня на ўдзельніка Вы не разглядалі? Шмат пытаньняў… --Renessaince (размовы) 11:26, 18 сакавіка 2014 (FET)
Ага, тарашкевіцкі дэсант высадзіўся... --Artificial123 (размовы) 11:41, 18 сакавіка 2014 (FET)
Удзельніку Ляшко

10-годдзе Украінскамоўнай Вікіпедыі[правіць | правіць зыходнік]

Перанесена на старонку Вікіпедыя:Форум#10-годдзе Украінскамоўнай Вікіпедыі

Тролінг[правіць | правіць зыходнік]

Паважаныя адміністратары на старонцы размоў арт. горад Брэст вядзецца тролінг. Таму неадкладна:

  • 1) выдаліць разд."украінске місто", бо ніякай сэнсавай нагрузкі ён не нясе.
  • 2) заблакаваць удзельнікаў Віктор Федорович янукович і Л. Войтович за распальванне варажнечы і напісанне бессэнсоўнай інфармацыі.
  • 3) Сп.Дзяніс Нядбайла, не паддавайцеся на правакацыі, стрымлівайце, калі ласка, эмоцыі. --Rymchonak (размовы) 21:32, 22 лютага 2014 (FET)
Паважаны сп. Rymchonak, я і не паддаюся на гэтыя правакацыі... Гэта просты сарказм... Прашу прабачэння, не ўтрымаўся убачыўшы дадзеную несусвеціцу. Удзельникащ заблакаваў і тэкст выдаліў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:50, 22 лютага 2014 (FET)
Дзякуй, аператыўна. --Rymchonak (размовы) 22:57, 22 лютага 2014 (FET)

Блакіроўка для Блядынца[правіць | правіць зыходнік]

«Абвінавачваць Томаша Блядынца ў знявазе да беларусаў — абсурд, паболей бы такіх зняважлівых палякаў, калі так» (Mr. Sрock). Думаецца, што ўдзельнік Mr. Sрock абсалютна неўкурсе пра саўкоў і беларусаў на балоце на польскіх усходніх крэсах...--Pracar (размовы) 00:16, 28 студзеня 2014 (FET)

Аб'яднанне гісторыі правак[правіць | правіць зыходнік]

Прашу аб'яднаць гісторыю правак артыкулаў ФК Тарпеда-БелАЗ і ФК Тарпеда Жодзіна (змест апошняга быў перанесены ў першы), таксама артыкулаў ФК Дынама-Брэст і ФК Дынама Брэст.--Artsiom91 (размовы) 22:42, 11 лістапада 2013 (FET)

Зрабіў, дзякуй. --Максім Л. (размовы) 01:07, 12 лістапада 2013 (FET)

Пазбаўленне статусу адміністратара[правіць | правіць зыходнік]

Адпаведна правілаў Meta пра неактыўнасць карыстальнік Yury Tarasievich (Гл. укалад удзельніка) павінен быць пазбаўлены правоў адміністратара. — W.V.-S. (размовы) 23:24, 16 жніўня 2013 (UTC).

Гэтыя правілы Меты для Меты, ці я не разумею? --Максім Л. (размовы) 09:31, 17 жніўня 2013 (UTC)
Гэта ўсеагульныя правілы. — W.V.-S. (размовы) 23:20, 17 жніўня 2013 (UTC).
Ды не: "The following page documents an official Meta-Wiki policy. ... For a list of administrators on other Wikimedia projects, see Administrators of Wikimedia projects", але там толькі пералікі і з нейкай прычыны не ад усіх праектаў. --Максім Л. (размовы) 05:40, 18 жніўня 2013 (UTC)
Асабіста я супраць «пачэснага адміністратарства» і згодна з тым, што за неактыўнасць сцяг трэба здымаць---Хамелка/ разм. 11:34, 17 жніўня 2013 (UTC)
Падтрымліваю меркаванне. Адмін павінен працаваць! Бо ён, у пэўным сэнсе і памерах, адказвае за якаць, выкананне правілаў і г.д. А калі не можа, сам павінен ўзяць адпачынак. Або быць пазбаўлены (магчыма, часова) правоў.--VladimirZhV (размовы) 11:59, 17 жніўня 2013 (UTC)
Слова "павінен" у Вікіпедыі няма, ніхто ж не кажа ўдзельнікам, як зарэгістраваліся, то павінны кожны дзень артыкул як мінімум пісаць. Вядома, калі камусьці гэты сцяг перашкаджае, то можа паставіць пытанне. Наколькі ведаю, Ю.Т. не пакінуў праект, але ў рэальным жыцці ёсць справы, які не пакідаюць часу на нешта пабочнае. --Максім Л. (размовы) 19:28, 17 жніўня 2013 (UTC)
Я толькі за часовае пазбаўленне сцяга. Усякае бывае ў жыцці. Як ніяк людзі розныя, і магчыма чалавеку надакучыў праект, а праз час, дапусцім яшчэ год, ён зноў возьмецца за працу--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:07, 17 жніўня 2013 (UTC)
Выносьце на абмеркаванне, праблем та.--Mr. Sрock (размовы) 09:59, 1 лістапада 2013 (FET)
Згодны са сп. Mr. Spock. --Artificial123 (размовы) 10:08, 1 лістапада 2013 (FET)

Шаблон:Зборная Расіі па футболе (2012)[правіць | правіць зыходнік]

Прашу перанесці змест памылкова створанага шаблона Шаблон:Шаблон:Зборная Расіі па футболе (2012) у шаблон Шаблон:Зборная Расіі па футболе (2012).--Artsiom91 (размовы) 19:50, 12 жніўня 2013 (UTC)

Блакіроўка для ананіма[правіць | правіць зыходнік]

Прашу блакіроўкі для ўдзельніка ‎2a00:1838:cccc:1:cc1e:df5d:c7fe:5d3e за неэтычныя паводзіны (пераслед адміністратараў) на старонцы размоў Хомелкі. --Rymchonak (размовы) 12:13, 19 сакавіка 2013 (UTC)

Дзякуй за хваляванне, але няхай сабе, праўку я адкаціла, а так ён нават на вы да мяне звяртаецца, ну дык і ладна :)---Хамелка/ разм. 13:11, 19 сакавіка 2013 (UTC)

Марш вандалаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Паважаныя адміністратары, неадкладна спыніце марш вандалаў! За кароткі час створаны дзясятак вандальных артыкулаў! І папярэджанне Блядынцу (добрая ініцыятыва вылілася ў абы-што). --Rymchonak (размовы) 15:52, 16 лютага 2013 (UTC)
    • Спадарства! Прыміце неадкладныя меры! Спыніце напісанне вандальных артыкулаў! --Rymchonak (размовы) 17:01, 16 лютага 2013 (UTC)
Паколькі праўкі ідуць з розных акаўнтаў, то нічога фактычна зрабіць нельга. Але перажываць не трэба. Не так ужо многа артыкулаў новых зроблена. Ціхенька перагледзем і пасартыруем іх без кіпішу. А ў старыя артыкулы, яны, дзякуй Богу, не лезуць. Так што няхай пішуць.---Хамелка/ разм. 17:49, 16 лютага 2013 (UTC)

37.45.137.219[правіць | правіць зыходнік]

Ананім распачаў вандальныя праўкі.--VladimirZhV (размовы) 17:28, 10 студзеня 2013 (UTC)

Здаецца, спыніўся---Хамелка/ разм. 17:59, 10 студзеня 2013 (UTC)

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт[правіць | правіць зыходнік]

Ананім засмеціў старонку бяссэнсіцай. Зрабіце, калі ласка, адкат. --37.213.125.203 18:17, 8 студзеня 2013 (UTC)

Адкаціў, але збольшага там быў нармальны тэкст, па-мойму. Толькі часу рэдактуру рабіць няма. --Максім Л. (размовы) 18:33, 8 студзеня 2013 (UTC)
Там быў машынны пераклад з сэнсавымі разрывамі. Дзякуй за адкат. --Rymchonak (размовы) 18:38, 8 студзеня 2013 (UTC)

95.236.227.150[правіць | правіць зыходнік]

Увесь уклад сёння — грубы машынны пераклад. Прапаную блакіроўку і выдаліць ўклад.--VladimirZhV (размовы) 17:59, 7 студзеня 2013 (UTC)

Удзельнік:Kazimier Lachnovič[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік ужо быў заблакаваны, у тым ліку бестэрмінова, прапаную аднавіць гэты блок за распаўсюджванне ілжывай інфармацыі, дыскрэдытацыю, паклёп і абразу Беларускай Вікіпедыі і яе ўдзельнікаў на папулярных анлайн-рэсурсах [19], [20] і ва ўласным ЖЖ, і уласна пераслед і абвінавачванне ледзь не ў крымінальных злачынствах мяне, Чаховіча Уладзіслава, і сп. Рымчонка. Стварэнне падобных старонак з паклёпніцкімі сцвярджэннямі можа пацягнуць за сабой пераслед удзельніка у рэальным жыцці (на працы, сярод знаёмых), з прычыны таго, што выкарыстаны рэальныя імёны ўдзельнікаў. Паводле правілаў праекта, дзеянні, якія могуць прывесці да пераследу і дыскрымінацыі ўдзельнікаў праекта ў рэальным жыцці, павінны карацца бестэрміновым блакаваннем. Звяртаюся да іншых адміністратараў, бо сам з'яўляюся адрасатам дзеянняў К. Ляхновіча і таму павінен устрымацца (як зацікаўлены бок) ад якіх-небудзь дзеянняў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:21, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Выказванні Ляховіча пра "куклаводаў ФСБ", "савецка-маскоўскі правапіс" выклікаюць усмешку. Калі пра больш сур'ёзныя выказванні, то арт.9.2 АК РБ, пад які падпадаюць выказванні Ляховіча, забярэ шмат часу на разбіральніцтвы, да таго ж нагода будзе яму палямантаваць: "пра ўціск Наркамата асветы БССР". Запыт на блакіроўку падтрымліваю.

+ няма месца абсурдызму ў Беларускай Вікіпедыі (двойчы прастаўляць шаблон "пераклад"):

Упартыя спробы прымусіць іншых удзельнікаў пагадзіцца з уласнай незвычайнай трактоўкай правілаў або ўвесці ўласнае новае бачанне «стандартаў, звычаяў і традыцый Вікіпедыі», якое знаходзіцца ў супярэчнасці з сітуацыяй, якая практыкай і кансэнсусам супольнасці. --Rymchonak (размовы) 09:39, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Ці не маглі б вы выказаць свае довады супраць ужытку Шаблон:Пераклад у рамках канструктыўнай размовы, што вядзецца ніжэй [21]. Гэты сродак свадобна выкарыстоўваецца ў іншых, у тым ліку найбуйнейшых вікі незалежна ад спасылкі ў кароткім вопісе, чаму і на падставе якіх аб'ектыўных прычын вы лічыце такую агульнараспаўсюджаную практыку абсурдызмам? --Template Translated page (размовы) 10:11, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Прывядзіце, калі ласка, прыклады, каб было прастаўленне двойчы: у кароткім вопісе + шаблон ва Украінскай, Нарвежскай, Нямецкай, Італьянскай, Партугальскай Вікіпедыі. --Rymchonak (размовы) 10:15, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Мне больш знаёмы іншыя вікі, у першую чаргу ru.wikipedia.org і мяркую, сувязяў з гэтай вікі ў нас значна больш чым з астатнімі. Ці не маглі б патлумачыць, чаму яна вас не задавальняе? Магчыма, вы ведаеце прыклады, калі Шаблон:Пераклад выдаляўся ў зганых вамі вікі на падставе дубляжу спасылкі ў вопісе, тады мне не патрэбна будзе шукаць на малазразумелых мне мовах. Таксама, ці сапраўды былі выпадкі, калі вы давалі спасылку ў кароткім вопісе, а яе дублявалі ў размовах? Ці не маглі б вы іх згадаць тут? Дзякуй за канструктыўную размову. --Template Translated page (размовы) 10:33, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
З 5 буйных Вікіпедый, мной запатрабаваных, Вы не прывялі ніводнага прыклада. Вы пішаце: "Мне больш знаёмы іншыя вікі, у першую чаргу ru.wikipedia.org"? Акрамя рускай, якія яшчэ? --Rymchonak (размовы) 16:45, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
У згаданых вамі вікі ўжытак Шаблон:Пераклад неяк абмяжоўваецца? Згодна з адпаведнымі вопісамі (наколькі дазваляе гуглтранслэйт( не, а што не забаронена і відавочна не дэструктыўнае, тое як вядома дазволена. Калі ласка, прывядзіце выпадкі, калі гэты сродак выдаляюць, а таксама абгрунтуйце калі ласка, чаму вам не дастаткова прыкладу ru.wikipedia.org? --37.214.48.209 16:52, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Дзякуй, акрамя Рускай Вікіпедыі, у Вас аргументаў няма. А бачанне стандартаў сваё. --Rymchonak (размовы) 17:04, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Калі ласка, пералічыце па пунктах свае довады за тое, каб выдаляць Шаблон:Пераклад? --37.214.48.209 17:08, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы ж самі адказалі тым, што не прывялі прыклады. А дэкларавалі: "Гэты сродак свадобна выкарыстоўваецца ў іншых, у тым ліку найбуйнейшых вікі". --Rymchonak (размовы) 17:33, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Так ці маюцца ў вас прыклады, што выкарыстоўваецца несвабодна? Калі такіх прыкладаў няма, то практыкі ru.wikipedia.org і be-x-old.wikipedia.org цалкам дастаткова. Наконт іншых, то мой довад грунтуецца на тым, што ў адпаведных вопісах ужытак Шаблон:Пераклад ніяк не абмяжоўваецца. --37.214.48.209 17:40, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Пра практыку be-x-old.wikipedia.org нават смешна слухаць, бо там ніякай праблемы з пазначэннем крыніцы перакладу ў Тлумачэннях няма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:00, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Калі няма прыкладаў, то не пішыце лозунгамі пра найвялікшыя раздзелы, толькі Руская Вікіпедыя і Вікіпедыя па-беларуску (альтэрнатыўным правапісам). Вашы дзеянні - спроба падарваць нармальную працу Вікіпедыі праз прагалы ў правілах, упартыя звароты да іншых удзельнікаў пагадзіцца ў Вашым арыгінальным бачаннем стандартаў і традыцый. --Rymchonak (размовы) 17:56, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
У якіх буйных Віксах абодва сродкі (спасылка ў радку апісання змен і шаблон у размовах) дублююцца для кожнага артыкула і гэта з'яўляеецца традыцыяй? Наогул, Вы ведаеце колькі ў буйных Віксах артыкулаў з шаблонам:пераклад агулам і колькі тым часам там перакладных артыкулаў. Статыстыку маеце? Прыкладам у РуВіксе, колькі маіх артыкулаў было перакладзена, але нідзе гэта не пазначалася наогул, добра калі пісалася "из бел. ВП" і пад., але і гэта ў рэдкіх выпадках. Гэтыя "традыцыі буйных Вікс" цалкам, мякка кажучы, ілюзорныя. Вы прыдумалі правілы, на якія дарэчы відавочна няма кансэнсусу, а цяпер займаецеся гульнёй з гэтымі правіламі -- парушаеце адразу некалькі асноўных прынцыпаў Вікіпедыі. --Максім Л. (размовы) 10:31, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Спадары, давайце вернемся да асобы Ляхновіча і адкінем пакуль праблему шаблонаў перакладу. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:40, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Паважаны Максім Л., ніжэй я адказаў вам і папрасіў адказаць мне [22]. Калі ласка зрабіце гэта, вельмі прашу. Ваша заўвага на мой погляд не зусім карэктная, я прасіў прыклады каб Шаблон:Пераклад выдаляўся на падставе дубляжу спасылкі ў кароткім вопісе, вы жа наракаеце на тое, што ніхто нічога не прастаўляе, але гэта зусім іншае. Я не гуляю з правіламі, а прашу дазволіць нармальна працаваць, каб мяне не цкавалі, не абражалі і не пагражалі. Прашу вас працягнуць размову ніжэй у адпаведнай тэме. --Template Translated page (размовы) 10:43, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
  • Усе ведаюць, але я нагадаю, што вонкавыя рэсурсы не маюць ніякага дачынення да працы Вікіпедыі. Нават калі там скажаюць факты (ёсць у названых), абражаюць калектыў (я не стаў чытаць жж). Тым болей, што два матэрыялы з названых трох непадпісаныя (хаха). Yury Tarasievich (размовы) 11:59, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Меліся на ўвазе не артыкулы, а каментары да іх аўтарства сумнавядомага Kazimier Lachnovič/MRuł. Усё б нічога, калі б нікі ў вікі не былі нашымі сапраўднымі імёнамі (напрыклад, як ў сп. Хамелкі), а стварэнне падобных старонак з паклёпніцкімі сцвярджэннямі і агульная негатыўныя ацэнка ўнёску можа пацягнуць за сабой пераслед удзельніка у рэальным жыцці (на працы, сярод знаёмых), з прычыны таго, што выкарыстаны рэальныя імёны ўдзельнікаў. Паводле правілаў праекта, дзеянні, якія могуць прывесці да пераследу і дыскрымінацыі ўдзельнікаў праекта ў рэальным жыцці, павінны карацца бестэрміновым блакаваннем. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:17, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Працуем над гэтым, але можна даведацца і па ўскосных прыкметах. Калі цікава, магу даслаць іх на пошту --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:17, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Я прапаную не звяртаць увагі на К. ЛОХновіча, ой прабачце Лахновіча (Можаце мяне блакаваць за абразу, я ўсё роўна зараз устрымліваюся ад рэдагавання БелВікі - пакуль няма часу). Хай піша сябе. Тым больш такую лухту, хто піша, сам тое і чытае. Нікому больш гэта не патрэбна. Я прапаную другое! Ствараць яшчэ больш перакладных артыкулаў, і зрабіць БелВікі сапраўднай он-лайн энцыклапедыяй на беларускай мове.

А цяпер пытанне Template Translated page, калі гэта вядома не ЛОХновіч. Ой прабачц яшчэ раз Лахновіч! Калі я выпраўлю, ў т.зв. перакладным артыкуле пару сказаў і дадам з перапрацоўкай матэрыял, то артыкул аўтаматычна спыняе быць перакладным. Так як сутнасць артыкула памянялася, і ў яго дададзена новая інфармацыя, якой няма на, напрыклад, РуВікі. А вось калі, мая дададзеная інфармацыя з'явіцца на РуВікі без шаблона:Пераклад на БелВікі, то дадзены шаблон прыйдзецца ставіць ужо на РуВікі. Вы згодны на тое, што Вы будзеце за гэтым сачыць!?. Калі так, то я цалкам Вас падтрымліваю, калі не... то прабачце няма і размовы. Вось мой погляд на сітуацыю. Спадар У. Чаховіч не марнуйце, калі ласка, час на гэтае пустазвонства. Як гавораць пагамоняць, пагамоняць і разыйдуцца. Гэта ўсяго толькі часовая з'ява. З павагай!--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:24, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Маеце рацыю - гл. арт. Яша Бурш. А колькі падобных выпадкоў ужо маем, а колькі яшчэ будзе? Падаецца мне, што не такая ўжо і ідэальная гэта практыка "буйных моўных раздзелаў". Сп. Дзяніс, калі я не буду звяртаць увагу на гэта "пустазвонства", дык апанент возьме на сябе ініцыятыву. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:30, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Можа расчарую вас, але ў згаданым артыкуле Шаблон:Пераклад ставіў зусім не я. --37.214.48.209 17:42, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Не, не расчаруеце, прыклад тычыцца самой практыкі, а не вашага асабістага ўнёску. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:58, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Спадар У. Чаховіч. Няхай чалавек, якому больш няма чым заняцца ў БелВікі, робіць гэтыя праўкі. Якая розніца, усё роўна у нас, не ўсе артыкулы перакладныя, таму надта доўга ён гэтым займацца не будзе. Бо выдаліць дадзены шаблон, таксама лёгка як і паставіць. Толькі для пачатку трэба будзе адрэдагаваць інфармацыю ў ім. Калі чалавеку хочацца займацца тэхнічным бокам БелВікі, то няхай прастаўляе шаблон... А Вы, я да Вас пазней далучуся, працягвайце перакладаць артыкула. Атрымаецца нехта перакладае, а хтосьці прастаўляе. Галоўным нашым аргументам на тое, што "чаму мы не ставім шаблон" - будзе няма часу на гэта, тым больш правіламі БелВікі гэта не прапісана. Вот і ўсё.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:30, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
  • Вы, калегі, распусціліся як невядома хто. Хочаце зраўняцца з тымі, каго так палка крытыкуеце? Што за выразы, што за манера весці абмеркаванне?? Гэта бессэнсоўна нават -- ну якія-такія "пераследванні" за змест дзённікавай старонкі трэцяй асобы?

Далей, калі ўжо тут абмяркоўваецца блакіроўка К. Ляхновіча, то прычым тут user:Template Translated page і яго дзеянні? Нарэшце, за што ў дадзеным выпадку блакіраваць К. Ляхновіча, калі ў дадзеным выпадку ён робіць тое, што цалкам дазволена (і нават патрабуецца) правіламі ВП і ліцэнзіямі? Трэба было дамагацца, каб "там" ставілі 100% такіх адсылак на ўзятае "тут", і ва ўсякім разе (!) не браць нічога "там". Спісаць тры фразы з таго самага даведніка можна было і самастойна. А так -- самі "падставіліся", ды яшчэ скандал. Yury Tarasievich (размовы) 18:28, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Калегі, прайшло два з паловай месяцы з моманту майго звароту (падтрыманага сп. Рымчонкам), але ў адносінах да удзельніка Kazimier Lachnovič не прынята ніякіх мер, а сама справа закінута. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:52, 13 студзеня 2013 (UTC)

Сп.Уладзіслаў, Вы ж адміністратар, таму можаце блакіраваць без апытання. Навошта пытацца? Прычына блакіроўкі: НЭП. --Rymchonak (размовы) 20:03, 13 студзеня 2013 (UTC)
Я, нажаль, зацікаўлены бок, таму не маю права выносіць рашэнне. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:58, 13 студзеня 2013 (UTC)
Так разумею, што ў тым выпаду блакіроўка магла быць адносна user:Template Translated page, які аднак пасля папярэджання на яго СР спыніў сваю дзейнасць. А user:Kazimier Lachnovič не рабіў у нас правак вельмі даўно. --Максім Л. (размовы) 20:54, 13 студзеня 2013 (UTC)
Гл. першы абзац --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:58, 13 студзеня 2013 (UTC)
Не ведаю падобных прэцэдэнтаў. Тое што пераслед (і нават пагроза ім) у рэальным жыцці за дзеянні ў Вікіпедыі строга забаронены гэта мне вядома. Пра наадварот (пераслед у Вікіпедыі за дзеянні ў рэале) ніколі не чуў наогул, каб каралі кагосьці. Пагатоў, тое што робіць гэтая асоба мае процілеглы ад чаканага ім вынік, колькі не сустракаю людзей, усе адно круцяць пальцам. --Максім Л. (размовы) 11:05, 14 студзеня 2013 (UTC)

Неэтычныя паводзіны, Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў[правіць | правіць зыходнік]

Паважаныя адміністратары, паважаныя ўдзельнікі, прашу вас патлумачыць наступныя рэчы:

1. На якой падставе спадар Чаховіч дазваляе сабе відавочна неэтычныя абароты ў размовах "ён глухі да якіх-небудзь аргументаў і з упартасць асла прасоўвае свой пункт гледжання" [23], "толькі не трэба прыкідвацца змагаром за справядлівасць" [24], "моўчкі прастаўляйце свае шаблоны", "свае звароты можаце рассылаць хоць Папе Рымскаму" [25]?

2. Чаму асабіста мне адмаўляецца ў Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў, а мой уклад спадар Чаховіч адкрыта называе "хламам", пагражаючы выдаліць яго ў любы момант, калі яму ўздумаецца [26]?

3. Чаму спадар Чаховіч упарта вінававіць мяне ў абыходзе нейкага бану і на гэтай падставе літаральна цкуе як чалавека другога гатунку? Нават калі у спадара Чаховіча маюцца падставы ў нечым мяне падазраваць, то згодна з Журналам блокаў [27] (калі я вядома ўсё правільна зразумеў адтуль, бо ня маю вопыту ў такіх справах) тэрмін згаданага ўдзельніка скончыўся яшчэ 1 сакавіка 2011 у 11:02 адпаведна выстаўленым сп. JerzyKundrat 2 гадзінам. Атрымліваецца, мяне вінавацяць у тым, што немагчыма было зрабіць у прынцыпе і на падставе гэтага немагчымага фактычна абражаюць, цкуюць і запужваюць. Проста няма словаў.

Я стараўся суцішыць напругу (напрыклад, узяў пад увагу прыведзеныя ніжэй парады спадарыні Хамелкі, дадаю пераклад у размовы, дзе крыніца нідзе не пазначана ўвогуле), прашу ўдзельніка працягваць канструктыўныя размовы, прыводзіць свае довалы, але працаваць у такой абстаноўцы вельмі цяжка, бо звычайны ветлівы напамін [28] можа выліцца ў непрыемны канфлікт. Таксама немагчыма сканцэнтравацца на працы, калі мой уклад абражаюць называючы "хламам" і пагражаюць яго выдаліць без размоваў як толькі спадару Чаховічу штосьці не спадабаецца.

Спадар Чаховіч безумоўна зрабіў і робіць вялікі ўклад, але ці дае гэта права беспадстаўна абражаць і цкаваць іншых, фактычна адмаўляцца ад канструктыўных размоваў [29]? Прашу даць мне і іншым удзельнікам, якія могуць сутыкнуцца ці ўжо сутыкнуліся з неэтычнымі паводзінамі згаданага ўдзельніка, працягнуць працу ў нармальнай канструктыўнай абстаноўцы. Без пагроз і абраз, хоць бы адпаведна асновам, агучаным у Вікіпедыя:Пяць слупоў. --Template Translated page (размовы) 20:29, 27 кастрычніка 2012 (UTC)

Тэатр аднаго акцёра, цікава толькі пра бан Ляхновіча, было б нядрэнна яго падоўжыць за распаўсюджванне ілжывай інфармацыі, дыскрэдытацыю, паклёп і абразу Беларускай Вікіпедыі і яе ўдзельнікаў на папулярных анлайн-рэсурсах і ва ўласным ЖЖ, дзе бачу ўласнае імя і сп. Рымчонка. Стварэнне падобных старонак з паклёпніцкімі сцвярджэннямі можа пацягнуць за сабой пераслед удзельніка у рэальным жыцці (на працы, сярод знаёмых), з прычыны таго, што выкарыстаны рэальныя імёны ўдзельнікаў. Паводле правілаў праекта, дзеянні, якія могуць прывесці да пераследу і дыскрымінацыі ўдзельнікаў праекта ў рэальным жыцці, павінны карацца бестэрміновым блакаваннем. Ну а далей па ланцугу і астатніх мультоў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:57, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Чакаю адказаў на прыведзеныя пункты, што датычыцца непасрэдна маёй асобы. І прашу яшчэ раз, хоць бачу што дарма, трымацца Вікіпедыя:Этычныя паводзіны, Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў і Вікіпедыя:Пяць слупоў. --178.120.121.167 22:06, 27 кастрычніка 2012 (UTC)

Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў[правіць | правіць зыходнік]

Паважаныя адміністратары, патлумачце калі ласка, на якой падтаве названы ўдзельнік забаніў мяне, нават не папярэдзіўшы, без права абскардзіць такі вырак. Чаму гэты ж удзельнік выдаліў цалкам правамоцны, калі глядзець на вопіс, Шаблон:Пераклад. Чаму ён жа вырашыў, што спасылку нельга дубляваць у размовах (як гэта робіцца у іншых вікі), асабліва з улікам таго, што ад пачатку не пазначана сталая спасылка на артыкул, які перакладаўся. Каб абгрунтаваць свае заўвагі прывяду вытрымкі з ru.wikipedia.org/wiki/Шаблон:Переведённая_статья: "Использование шаблона связано с требованиями ВП по авторскому праву", "Альтернативой использованию шаблона является перечисление авторов из истории правок исходной статьи на странице обсуждения переведённой статьи, что гораздо менее удобно", "Кроме того, постановка шаблона помогает отслеживать изменения в оригинале статьи, чтобы следующие редакторы переведённой статьи могли доперевести накопившиеся изменения. В таком случае после доперевода следует обновить версию в параметре шаблона". Адсюль пра які спам ці які дубляж ідзе гаворка, хто як і на якой падставе можа абмяжоўваць ужытак такога сродку? Адкуль увогуле хтосьці можа ведаць, што як і дзе трэба выкарыстоўваць, калі пра гэта нідзе не гаворыцца і як павінен успрымацца пабочнай асобай бан у такім выпадку? --37.214.25.117 16:51, 20 кастрычніка 2012 (UTC)

Прапаную пачакаць з разглядам да выхаду спадарыні Хомелкі з вікіадпачынку. --37.214.25.117 16:58, 20 кастрычніка 2012 (UTC)
Вас блакіравалі за абход блакіроўкі. З астатнім, гледзячы на Ваш уклад пад гэтым IP, не зусім разумею пра што размова -- у Русіфікацыя Беларусі пастаўлены Вамі шаблон ніхто не прыбіраў. Што да правілаў РуВіксы, практыка гэтага раздзела моцна розніцца ад правілаў. Як, дарэчы, і ў шмат якіх іншых раздзелах. --Максім Л. (размовы) 19:17, 20 кастрычніка 2012 (UTC)
Адмысловае:DeletedContributions/178.120.124.58 - пра што размова.--Амба (размовы) 02:58, 21 кастрычніка 2012 (UTC)
Актыўныя гіперспасылкі ў кароткім апісанні змен стаяць. У дубліраванні шаблонам не бачу сэнсу, пагатоў, па-першае, пакуль такое ж дубліраванне не робіцца і на тым баку (а на тым баку мне вядомыя выпадкі выдалення шаблонаў, з тым жа аргументам, што дубліраваць залішне), па-другое, пакуль гэта аргументавана "правільнымі" "выразкамі" з Правілаў РуВіксы, дзе на гэтыя ж правілы ў асноўным пляваць хацелі. Абход блакіроўкі блакіраваць трэба ў любым выпадку, пагатоў калі блакіроўка была, на мой погляд, за хамства і гэтая ж асоба працягвае выпраменьваць бруд дзе толькі можа і ў вялікай колькасці. Думаю, хутка ад нас пачнуць патрабаваць ставіць па тры адзнакі пра пераклад на артыкул, а далей мо і па чатыры. Пры гэтым, самі абмяжоўваюцца толькі фармальным выкананнем патрабаванняў. --Максім Л. (размовы) 05:15, 21 кастрычніка 2012 (UTC)
Я пытаўся пра першы бан (http://be.wikipedia.org/wiki/Адмысловае:Log/block у 21:50, 15 кастрычніка 2012), а не пра другі. Пакажыце калі ласка, дзе ў першым выпадку было хамства, на падставе якога мяне быццам забанілі? Таксама прывядзіце калі ласка прыклады з "мне вядомыя выпадкі выдалення шаблонаў, з тым жа аргументам, што дубліраваць залішне", бо мне такія выпадкі не вядомы. Ужытак Шаблон:Пераклад згодна з вопісам да яго нічым не абмяжоўваецца, да таго ж у існых спасылках адсутнічае oldid, пазначаць які як мінімум карысна. Я прывёў спасылку на ru.wikipedia.org, бо там зазначаны перавагі такога сродку і няма гаворкі пра тое, каб яго выдаляць. Тое ж самае можна назіраць і ў іншых вікі. --37.214.25.117 11:05, 21 кастрычніка 2012 (UTC)
У мяне ёсць падазрэнне, што Вы, Ананімус, адна асоба з Ляхновічам, якога забанілі даўно і назаўсёды і, лічу, менавіта за хамства. З прычыны таго, што нейтральна аднесціся да Ляхновіча мне будзе цяжка, пакіну разгляд калеге Хамелцы. Аднак, лічу, што выстаўленне дублюючага шаблона сэнсу не мае. --Максім Л. (размовы) 06:56, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
На гэты конт нават цяжка штосьці сказаць, няма словаў. Калі Шаблон:Пераклад існуе і згодна з вопісам яго ўжытак нічым не абмяжоўваецца, то я проста не разумею, за што мяне баняць. Прашу вас у каторы раз патлумачыць, за што? Таксама яшчэ раз пытаюся пра практыку іншых вікі, дзе яшчэ такое адбываецца? Прывядзіце калі ласка канкрэтныя прыклады. --Template Translated page (размовы) 17:50, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Абыход блакавання К. Ляхновічам здаецца цалкам верагодным, караценькі дак-тэст: ананім чамусьці вельмі дасведчаны ў ліцэнзаванні вікіпедыйных артыкулах, знаёмы з практыкай іншых моўных раздзелаў, валодае вікі-разметкай, але чамусьці да апошняга часу не меў уліковага запісу (баць таму, што Удзельнік:Kazimier Lachnovič быў заблакаваны ў мінулым годзе), дзейнасць ананіма амаль нічым не адрозніваецца ад дзейнасці Казімера - прастаноўка {{Пераклад}} выключна(!) на ВікіпЭдыю, да таго ж ён як і Ляхновіч глухі да якіх-небудзь аргументаў і з упартасць асла прасоўвае свой пункт гледжання ці да бану, ці да таго моманту, калі спрэчку пакіне апошні апанент. З прычыны адсутнасці ў раздзеле чэк'юзараў вышэйправедзенага тэста дастаткова для чарговага бану. У мяне існавалі мінімальныя сумненні, але тут на падабенства звярнуў увагу і сп. Максім. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:30, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Падобныя рэчы, якія не датычацца тэмы размовы (ужытак Шаблон:Пераклад і на якой падставе яго абмяжоўваюць) паказваюць хіба на тое, што вы не жадаеце працягваць канструктыўную размову і спрабуеце прыбраць апануючы бок любымі сродкамі. Прашу вас яшчэ раз, калі ласка, працягвайце дыскусію ніжэй [30] з улікам маіх довадаў і довадаў спадарыні Хамелкі, іначай вашы паводзіны могуць быць расцэнены як дэструктыўныя. --Template Translated page (размовы) 08:51, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы не бачыце довадаў, таму ніякай канструктыўнай дыскусіі не атрымліваецца і быць не можа. З іншага боку я абавязаны блакаваць удзельнікаў, якія абыходзяць баны "любымі сродкамі".--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:02, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Пералічыце калі ласка па пунктах, якія вашы довады не былі прыняты да ўвагі. Я не рэінкарнацыя забаненага на цяперашні момант удзельніка, таму вы нічога не абавязаны. --Template Translated page (размовы) 09:24, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Спадзяюся, канфлікт уладжаны і я магу аднавіць выдаленыя старонкі з Шаблон:Пераклад, і працягваць дадаваць яго ў размовы іншых перакладных артыкулаў? Пытаюся, бо няма ахвоты да дэкструктыву, якога не было і быць не магло ад самага пачатку (ці хіба была нейкая вайна правак, калі ўжо падыходзіць з такога боку?). --178.121.54.45 18:52, 24 кастрычніка 2012 (UTC)
Канфлікт уладжаны таму, што ніхто не бачыць патрэбы аднаўляць старонкі з шаблонамі і надалей прастаўляць іх. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:32, 24 кастрычніка 2012 (UTC)
Хто даў вам права казаць за ўсіх удзельнікаў? Асабіста я такую патрэбу бачу і абгрунтаваў сваю думку вышэй. З улікам таго, што ніхто нічога не запярэчыў, таксама ніхто не дапісаў ніякіх дадаткаў у вопіс Шаблон:Пераклад, апрача таго ніхто не адказаў, на якой падставе вы мяне забанілі ў першы раз, то згодна з правіламі слушна менавіта аднавіць выдаленае. Дарэчы, чамусьці не відаць, каб вы асабіста дасягнулі кампрамісу з сп. Хомелкай, якая выказалася катэгарычна супраць. Вы правакуеце канфлікт, што недапушчальна. --178.121.54.45 21:41, 24 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы нават не зарэгістраваны, а супольнасць не выказалася за, іх маўчанне — крыніца майго права. Калі Вы не знайшлі абгрунтавання для свайго бану, дык гэта ніякім чынам не з'яўляецца падставай для аднаўлення старонак, тым больш, што прычына пазначана пры блакіроўцы. Меркавання сп. Хомелкі я пакуль не заўважыў па-за старонкай уласных размоў. Калі гэта ўся "карысная дзейнасць", чаму б Вам не заняцца ёю тут?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 03:59, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Цяпер я зарэгістраваны і згодна з правіламі вікі такі ж паўнавартасны ўдзельнік як і вы. Нагадаю, што вы так і не патлумачылі, якім чынам пазначаная прычына бану стасуецца з правіламі. Таксама вы не адказалі, што дэструктыўнага ў канкрэтнай вэрсіі перакладзенага артыкула (oldid), якая прысутнічае ў Шаблон:Пераклад і адсутнічае ў вашых спасылках, і якую раяць ставіць у іншых вікі? Думку спадарыні Хомелкі дарэчы з Вікіпедыя:Форум, а не з асабістай стронкі, я працытую, калі па нейкай прычыне вы яе не пабачылі раней [31]: "Эу, калегі, я катэгарычна супраць выдалення шаблонаў перакладу, гэта парушае ліцэнзію, як слушна заўважыў рускамоўны суразмоўца, у ідэале я лічу, што мы павінны абавязкова іх ставіць, сама так заўсёды і раблю. Калі не хочаце паўтарыць - ваша права, але выдаляць не дам" --Template Translated page (размовы) 17:50, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы ва ўсіх Вікіпедыях займецеся выстаўленнем дублюючага шаблону ці нашаму раздзелу проста пашанцавала? --Максім Л. (размовы) 17:58, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Не пераацэньваю свой уклад, але лічу яго цалкам канструктыўным, бо згодна з пашыранай у іншых вікі думкай паляпшаю такім чынам адзін з тэхнічных бакоў. Калі трэба будзе дзе яшчэ выставіць Шаблон:Пераклад, па меры часу буду і там рабіць. Пакуль жа і тут працы хапае. --Template Translated page (размовы) 18:08, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Што з'яўляецца дэклараванай галоўнай і бадай адзінай мэтай Вікіпедыі? --Максім Л. (размовы) 18:18, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Паляпшаць праект у тым ліку і з тэхнічнага боку гэта, сапраўды, самая галоўная мэта. --Template Translated page (размовы) 18:35, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Праўду кажучы, гэта прыдуманая Вамі фармулёўка, якая не адпавядае дэклараванай -- стварэнне энцыклапедыі. Таксама Вікіпедыя не з'яўляецца месцам для барацьбы за штоб ні было. Ці з'яўляецца недастатковым (для выканання ўмоў ліцэнзіі) прастаўленне гіперспасылкі да старонкі-крыніцы ў радку тлумачэння правак? --Максім Л. (размовы) 18:47, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Паляпшаць і ствараць гэта розныя рэчы? Ніякай барацьбы тут няма. У іншых вікі лічаць, што Шаблон:Пераклад паляпшае тэхнічны бок справы, бо аўтар або чытач можа, напрыклад, пабачыць якая іменна вэрсія артыкула перакладалася. Не разумею, на якой падставе вы хочаце выдаляць тое, што робіць праект больш зручным? Прытым гэта не мая асабістая думка а практыка ўсіх буйных вікі. --Template Translated page (размовы) 19:08, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Па-першае, Вы не адказалі на апошняе пытанне, то, калі ласка, адкажыце. Па-другое, паляпшэнне рэч заўсёды суб'ектыўная, нават калі тычыцца зместу і структуры, пагатоў калі не тычыцца іх. --Максім Л. (размовы) 19:22, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Дазвольце таксама папрасіць вас адказаць на тое, што я неаднаразова пытаўся вышэй (правіла да першага бану і канкрэтныя прыклады з практыкі іншых вікі, якія вы сказалі вам вядомы). Да другога пункту, то яшчэ раз паўтаруся: гэта не мая асабістая думка а аб'ектыўная практыка ўсіх буйных вікі, таму суб'ектывізм тут мінімізаваны. Па ліцэнзіі, калі ласка, цытата з en.wikipedia.org [32]: "In the preceding table, the first and second (unnamed) parameters are required in order to comply with Wikimedia projects' licencing terms (e.g. CC-BY-SA). The version and insertversion parameters are (strongly) recommended, because they allow readers to identify the exact source and target revisions, without searching through the revision histories". Калі патрэбна, магу даць пераклад. --Template Translated page (размовы) 19:49, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Яшчэ калі ласка, з ru.wikipedia.org [33]: "Во всех случаях желательно указывать источник заимствования настолько точно, насколько это возможно. Например, если заимствуется материал какого-то раздела — указать название этого раздела. Желательно указывать идентификатор ревизии, с которой происходит заимствование". Для упрощения поиска информации об авторах, желательно также поставить на странице обсуждения соответствующий шаблон: {{переформатированная статья}}, {{переведённая статья}}. --Template Translated page (размовы) 19:55, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Што тычыцца прыкладаў, то меў на ўвазе выпадкі ў адным толькі раздзеле, якія былі на маёй памяці, думаю, разумееце які гэта раздзел. Шкада, сабе іх нідзе не пазначаў, на будучае буду, бо знайсці цяпер не атрымалася. Магчыма, што і памяць мая скажае і не было гэтага або было ў іншым раздзела, як не сачу менавіта за гэтым, то быць можа ўсё. Наконт прычыны таго бану, то спрабую разабрацца, але Вы ўпарта не адказваеце на канкрэтныя пытанні адносна тых "правілаў" і "традыцый" на якіх асноўваеце свае дзеянні. А з тых спасылак, што Вы зараз далі, бачу што блытаеце правілы з інструкцыяй па карыстанні шаблонам. Цяпер, калі я ўжо прызнаўся ў сваёй не моцнай памяці, то адкажыце і на мае пытанні. --Максім Л. (размовы) 12:10, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Дзякуй за працяг канструктыўнай размовы. Сапраўды немагчыма казаць за ўвесь час, але я нядаўна дадаў Шаблон:Пераклад у артыкулы, дзе ўжо прысутнічае спасылка, і яны стаяць дагэтуль без нейкіх заўваг [34], [35]. Мне думаецца, гэта добры довад за тое, што калі нават штосьці такое сапраўды было, то цяпер гэтага няма. Па правілах я толькі хацеў адзначыць, што ў іншых вікі няма такога, каб ужытак згаданага сродку абмяжоўваўся, каб яго выдалялі і банілі тых, хто дадае. Інструкцыю (ваша праўда) я прывёў, каб не быць галаслоўным, каб паказаць, што забарона Тут будзе супярэчыць дазволенаму і нават рэкамэндаванаму Там. Таму трэба добра абгрунтаваць гэту забарону (няхай камусьці Тут не патрэбна, але хіба гэтак шкодзіць, што трэба ўводзіць адмысловыя выключна мясцовыя забароны, дадатковыя прычыны канфліктаў?). --Template Translated page (размовы) 12:35, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
А чаму менавіта артыкул Паўстаньне Юр’евай ночы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:45, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Ці не маглі б вы таксама даць адказы, там дзе я прашу гэта. Калі вы праглядзіце ўклад удзельнікаў на прадмет перакладаў з гіпэрспасылкамі (спадары Renessaince і Jauhienij, астатнія ці то не ставяць спасылку ці то не перакладаюць адсюль зусім), то пабачыце што разам з Новай Зямлёй гэта, здаецца, найбольш грунтоўнае з апошняга перакладнога. Шукаць глыбей у мяне пакуль не было часу, але калі пабачу штосьці новае, то абавязкова дадам Шаблон:Пераклад як ужо адзначыў ніжэй. --Template Translated page (размовы) 12:59, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Калі ўсе так чакалі выніка ад мяне, то паспрабую быць нейтральнай і падвесці вынік. Адзначу, што буду вельмі ўдзячна, калі астатнія адміны, па магчымасці, адкінуць крыўды і падтрымаюць маё рашэнне, да таго ж прашу пры адсутнасці абгрунтаваных пярэчанняў прыняць яго кансэнсусным і выконваць усеагульна---Хамелка/ разм. 20:44, 25 кастрычніка 2012 (UTC)


Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Падсумаванне[правіць | правіць зыходнік]

  1. Паколькі Фонд Вікімедыя настойліва рэкамендуе выконваць патрабаванні ліцэнзіі і пазначаць актыўнай спасылкай крыніцу пры перакладзе з іншых раздзелаў і нават пры пераносе інфармацыі з аднаго артыкулу ў другі ў межах аднаго раздзелу, то прастаўленне такіх спасылак у полі апісання праўкі пры стварэнні артыкулу ці карыстанне шаблонамі {{пераклад}} на старонцы размоў ці {{Transwiki}} у раздзеле "Крыніцы/Літаратура" трэба прызнаць канструктыўнай дзейнасцю пры ўмове таго, што артыкул сапраўды карыстаецца дастаткова вялікім аб'ёмам інфармацыі з іншага вікіартыкула
  2. Заўвагі на тое, што ў іншых раздзелах правілы ліцэнзіі падобным чынам не выконваюцца, не адносяцца да сутнасці пытання і таму не павінны ўлічвацца ў рашэнні пытанняў аховы аўтарскага права
  3. Выдаленне шаблонаў перакладу не мае аб'ектыўных прычын, таму павінна быць прызнаным неканструктыўным
  4. Пытанні пра тое, ці робіць падобны ўнёсак удзельнік у іншыя раздзелы трэба лічыць некарэктным, бо ўсе ўдзельнікі маюць нічым не абмежаванае права колькасна і якасна размяркоўваць свой унёсак у праекты Вікімедыя так, як ім гэта падабаецца, калі ўнёсак носіць канструктыўны характар
  5. Блакіроўкі павінны быць апошняю мераю, калі ўдзельнік ідзе на размову, то адміністратары павінны паспрабаваць пераканаць «парушальніка правілаў», асабліва гэта тычыцца тых момантаў, калі яснага правілу па тэме няма, і назіраецца прававая калізія
  6. Ветлівасць наша ўсё, зарэгістраваныя ўдзельнікі (у тым ліку і адміністратары) і незарэгістраваныя ўдзельнікі маюць абсалютна аднолькавыя правы, таму заўвагі кшталту «Вы нават не зарэгістраваны» - гэта парушэнне правіл і яны недапушчальныя

Рашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Такім чынам

  1. удзельнік Чаховіч Уладзіслаў, афіцыйна прашу не выдаляць шаблоны перакладаў са старонак размоў, бо працягванне падобнай дзейнасці яўным чынам павышае градус канфлікту і перашкаджае нармальнаму супрацоўніцтву двух раздзелаў у тых момантах, дзе кансэнсус ужо дасягнуты (напрыклад, «Вікікрыніца», «Вікі любіць славутасці»)
  2. удзельнік Максім Л., прашу Вас быць больш карэктным у размовах
  3. удзельнік Template Translated page, будзьце ўважлівым пры пастаноўцы шаблонаў, каб не паставіць іх там, дзе крыніца была іншай (не перакладной), а таксама падумайце пра магчымасць прастаноўкі падобных шаблонаў на старонках размоў у іншых раздзелах, там дзе інфармацыя была ўзятая ад нас, а шаблон паставіць забыліся
  • Чаму гэтыя падсумаванне і рашэнне непадпісаныя?? Адміністрацыйныя тэксты павінныя быць яўна падпісаныя. Yury Tarasievich (размовы) 12:01, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

І крыху эмоцый ад удзельніцы, а не ад адміністратара[правіць | правіць зыходнік]

Калі не хочаце бачыць спасылку на іншы раздзел, не перакладайце адтуль, напішыце сваё, калі бачыце свой артыкул у іншым раздзеле, радуйцеся, значыць, як мінімум адзін чалавек ім зацікавіўся. Чым меней мы маемся дурнёй у падобных абмеркаваннях і чым болей мы пішам артыкулы, тым лепей і для беларускага раздзелу і для нашых нерваў.

На гэтым усё, заўсёды ваша, -Хамелка/ разм. 20:44, 25 кастрычніка 2012 (UTC)

Ну вось, яшчэ ўспомнілі шаблон {{Transwiki}}, не хапала толькі каб спасылку на тарвікі ставілі ў самім артыкуле, дзе ўжо ёсць інтэрвіка, ці не залішне будзе? Вынік не зважае на асноўную прычыну выдалення - крыніца ўжо пазначана ў тлумачэннях пры стварэнні перакладнога артыкула актыўнай гіперссылкай і Template Translated page робіць нікому, акрамя яго, не патрэбную працу. Канструктыўныя дзеянні павінны мець сэнс, тут яго няма. Тарашкевічы ж чамусьці ігнаруюць той факт, што правілы не прадпісваюць у якім выглядзе павінна падавацца крыніца перакладу. Ёсць два варыянты вырашэння канфлікту, якія я ўжо агучваў: 1) я не пазначаю крыніцу, Template Translated page прастаўляе шаблоны на старонках размоў, астатнія ўдзельнікі раздзела на тарашкевіцы не турбуюць мяне з абвінавачваннямі ў парушэнні ліцэнзіі. 2) я і надалей пазначаю крыніцу ў тлумачэннях, Template Translated page прастаўляе шаблоны на старонках размоў толькі там, дзе крыніца чамусьці не пазначана або пазначана памылкова, удзельнікі раздзела на тарашкевіцы больш не турбуюць мяне з абвінавачваннямі ў парушэнні ліцэнзіі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 05:05, 26 кастрычніка 2012 (UTC)
Калі вы лічыце {{Transwiki}} непатрэбным, то трэба дадаць у вопіс адпаведную пазнаку (напрыклад, састарэў, раім ужываць замест яго {{Пераклад}}), а ў ідэале завяршыць замену і выдаліць гэты сродак. Пазначаная вамі прычына бану не адпавядае ні бягучым правілам у be.wikipedia.org, ні практыкі іншых, у тым ліку найбуйнейшых вікі. Пра гэта ўжо ня раз гаварылася вышэй, але вы працягваеце паўтараць сваю думку, што вельмі падобна да дэструктыўных паводзінаў, апісаных у [36]. Мільёнам удзельнікаў буйных вікі Шаблон:Пераклад патрэбны, што я абгрунтаваў вытрымкамі вышэй (раяць ужываць незалежна ад гіпэрспасылкі), таму "робіць нікому, акрамя яго, не патрэбную працу" не адпавядае праўдзе. Вашы прапановы выходзяць за рамкі правілаў вікі і нават за межы здаровага глузду, бо я не магу гарантаваць свой несупынны удзел і адпаведны прагляд вашага ўкладу, не магу таксама забараніць іншых людзям паказваць на ігнор умоваў ліцэнзіі з вашага боку, калі ён сапраўды прысутнічае. Дадаваць Шаблон:Пераклад безумоўна карысна, што прызнаецца мільёнамі ўдзельнікаў, і тут так і не прагучала нейкіх грунтоўных довадаў супраць гэтага. --Template Translated page (размовы) 09:13, 26 кастрычніка 2012 (UTC)
  • Аб'ектыўны і абгрунтаваны вынік, не разумею якія могуць быць спрэчкі, калі ўсё ракладзена літаральна па паліцах. Дадаў у Беларускую Вікіпэдыю Шаблон:Пераклад да адпаведнікаў артыкулаў Новая зямля, паэма [37] і Паўстанне Юр'евай ночы [38]. Буду па меры сілаў і часу працягваць такую практыку. Спадзяюся, гэта дапаможа паменшыць эмацыйны складнік, які на жаль пераважае сярод некаторых удзельнікаў. --Template Translated page (размовы) 08:53, 26 кастрычніка 2012 (UTC)

Проста цікава, а на падставе чаго Template Translated page працягнуў прастаўляць шаблоны, калі няма кансенсусу? Выдалім. Вынік, падведзены сп. Хомелкай, быў аспрэчаны з прычыны таго, што тычыўся ліцэнзавання перакладных артыкулаў увогуле, а не сітуацыі, калі крыніца на тарашкевіцу беспадстаўна дублюецца на старонках размоў шаблонам, карысць якога вельмі спрэчная пры далейшым рэдагаванні, пашырэнні і пераносе артыкула. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:04, 26 кастрычніка 2012 (UTC)

Яшчэ раз паўтару: вынік не аспрэчыны, бо вы фактычна адмовіліся адказваць на довады апануючага боку. Такім чынам мы маем менавіта той выпадак, калі адзін з удзельнікаў адмаўляецца працягваць канструктыўную размову. --178.121.130.185 19:49, 26 кастрычніка 2012 (UTC)
Аспрэчаны вынік ці не — гэта вызначаецца не Вамі, таму папрасіў бы паводзіць сябе больш стрымана і сціпла пакуль ідзе абмеркаванне Вашага ўнёску. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:05, 26 кастрычніка 2012 (UTC)
Ваша асабістае супраць, калі яно не падмацавана довадамі і не абаронена ў дыскусіі, згодна з правіламі і практыкай вікі, не мае дастатковай вагі. Спадарыня Хамелка, з высновамі якой завочна пагадзіўся спадар Максім Л., ужо ўзважыла ўсе выказаныя думкі і падвяла на мой погляд, даволі аб'ектыўны вынік. Вы не прывялі ніякіх новых довадаў або контр-довадаў. Калі ласка, працягвайце дыскусію вышэй або пагадзіцеся з праўдай тых, хто мае мацнейшы грунт. --Template Translated page (размовы) 20:18, 26 кастрычніка 2012 (UTC)

Вынік ад У. Чаховіча[правіць | правіць зыходнік]

Падсумаванне[правіць | правіць зыходнік]

  1. Паколькі Фонд Вікімедыя настойліва рэкамендуе выконваць патрабаванні ліцэнзіі і пазначаць актыўнай спасылкай крыніцу пры перакладзе з іншых раздзелаў і нават пры пераносе інфармацыі з аднаго артыкулу ў другі ў межах аднаго раздзелу, то прастаўленне такіх спасылак у полі апісання праўкі пры стварэнні артыкулу ці карыстанне шаблон {{пераклад}} на старонцы размоў трэба прызнаць канструктыўнай дзейнасцю пры ўмове таго, што артыкул сапраўды карыстаецца дастаткова вялікім аб'ёмам інфармацыі з іншага вікіартыкула, а крыніца перакладу ўжо не была пазначана іншым чынам. Выкарыстанне {{Transwiki}} абмежаваць з прычыны залішне назойлівага ўказання спасылкі на іншы раздзел, да таго ж недапушчальна размяшчэнне гэтага шаблону ў раздзеле Крыніцы або Літаратура - Вікіпедыя не з'яўляецца АК.
  2. Аднойчы пазначанай крыніцы перакладу ў выглядзе актыўнай спасылкі дастаткова для выканання ўмоў ліцэнзіі, назойлівыя дубляванні яе на старонках размоў ці ў артыкуле можа быць расцэнена як спам.
  3. Заўвагі на тое, што ў іншых раздзелах правілы ліцэнзіі падобным чынам не выконваюцца, не адносяцца да сутнасці пытання і таму не павінны ўлічвацца ў рашэнні пытанняў аховы аўтарскага права.
  4. Выдаленне шаблонаў перакладу не мае аб'ектыўных прычын, таму павінна быць прызнаным неканструктыўным, калі крыніца перакладу ўжо не была пазначана іншым чынам.
  5. Пытанні пра тое, ці робіць падобны ўнёсак удзельнік у іншыя раздзелы трэба лічыць некарэктным, бо ўсе ўдзельнікі маюць нічым не абмежаванае права колькасна і якасна размяркоўваць свой унёсак у праекты Вікімедыя так, як ім гэта падабаецца, калі ўнёсак носіць канструктыўны характар.
  6. Блакіроўкі павінны быць апошняю мераю, калі ўдзельнік ідзе на размову, то адміністратары павінны паспрабаваць пераканаць «парушальніка правілаў», асабліва гэта тычыцца тых момантаў, калі яснага правілу па тэме няма, і назіраецца прававая калізія.
  7. Ветлівасць наша ўсё, зарэгістраваныя ўдзельнікі (у тым ліку і адміністратары) і незарэгістраваныя ўдзельнікі маюць абсалютна аднолькавыя правы.

Рашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Такім чынам

  1. удзельнік Чаховіч Уладзіслаў, прадпісаць прытрымвацца больш этычнага ўзроўня дыскусіі, каб прадухіліць павышэнне градуса канфлікту нармальнаму супрацоўніцтву і суіснаванню двух раздзелаў.
  2. удзельнік Максім Л., прашу Вас быць больш карэктным у размовах.
  3. удзельнік Template Translated page, будзьце ўважлівым пры пастаноўцы шаблонаў, каб не паставіць іх там, дзе крыніца была не перакладной або пазначана іншым чынам.
  4. Выдаліць са старонак размоў дублюючыя крыніцу перакладу шаблоны {{Пераклад}}.
  5. Шаблон {{Transwiki}} выдаліць з саміх артыкулаў і пазначыць крыніцу на старонках размоў з дапамогай усё таго ж {{Пераклад}}.

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:49, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Контр-довады[правіць | правіць зыходнік]

Не разумею навошта трэба было фактычна дубляваць тэкст спадарыні Хамелкі, замест таго каб дапісаць адзіны свой пункт нумар два, які я неаднаразова прасіў вышэй як контр-довад [39], [40]. Даваць параду самаму сабе, прытым што такія парады з майго боку ўжо былі праігнараваны, гэта штосьці зусім дзіўнае. Шосты і сёмы пунктф таксама відавочна супярэчаць практыцы і паводзінам спадара Чаховіча. Цяпер да "Аднойчы пазначанай крыніцы перакладу ў выглядзе актыўнай спасылкі дастаткова для выканання ўмоў ліцэнзіі, назойлівыя дубляванні яе на старонках размоў ці ў артыкуле можа быць расцэнена як спам". Мае довады супраць гэтага пункту грунтаваліся і грунтуюца на тым, што Шаблон:Пераклад прызнаецца карысным і канструктыўным у іншых, у тым ліку найбуйнейшых вікі, і яго раяць ужываць незалежна ад прастаноўкі спасылкі ў кароткім вопісе. Напрыклад я ужо прыводзіў вытрымку з ru.wikipedia.org [41]: "Во всех случаях желательно указывать источник заимствования настолько точно, насколько это возможно. Например, если заимствуется материал какого-то раздела — указать название этого раздела. Желательно указывать идентификатор ревизии, с которой происходит заимствование. Для упрощения поиска информации об авторах, желательно также поставить на странице обсуждения соответствующий шаблон: {{переформатированная статья}}, {{переведённая статья}}". Скажыце калі ласка, калі ўдзельнік гэтай ці іншай вікі кіруючыся згаданай парадай захоча паставіць Шаблон:Пераклад у размовы перапісаных сюды артыкулаў, ён таксама будзе забанены а яго ўклад названы хламам і спамам (прытым што спам вызначаецца ў вікі зусім іншым чынам [42] і Шаблон:Пераклад пад яго ніяк не падпадае)? Гэта не ўсе мае довады, але спачатку хочацца пабачыць што апануючы бок не адмаўляецца размаўляць, як гэта было вышэй. --Template Translated page (размовы) 10:01, 28 кастрычніка 2012 (UTC)


Ці магу я працягнуць дадаваць Шаблон:Пераклад на той падставе, што зацікаўленыя ўдзельнікі ігнаруюць дыскусію, г. зн. фактычна паказваюць, што праблема на самай справе ім не цікава? --178.120.121.167 16:23, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

  • Вы (user:Template Translated page? нехта яшчэ?) маеце права гэта рабіць. Іншая рэч, ці вам абавязкова трэба гэта рабіць?
Суб'ектыўна такое празмернае вылучэнне іменна гэтай крыніцы перакладу з усіх іншых, і менавіта ў гэтай ВП, можа выклікаць раздражненне і нават скандалы, падобныя да гэтага. Вы ж не хочаце правакаваць тут скандалы?
Мы ўсе разумеем, што be і be-x-old былі і будуць у асаблівых адносінах. Але тэксты, падобныя да згаданых калегам Чаховічам, можна складаць і без таго, каб тут па два разы адзначалася «крыніца перакладу» (і добрасумленнасць тэкстаў ад гэтага не павысіцца). Yury Tarasievich (размовы) 06:44, 29 кастрычніка 2012 (UTC)

Запыт перайменавання[правіць | правіць зыходнік]

Калі ласка, змяніце імя майго бота MaxLitBot на M.L.Bot. --Максім Л. 00:02, 4 лютага 2012 (UTC)

:))) Это скорее был запрос к бюрократам - у администраторов нет такой возможности.--Амба 00:47, 4 лютага 2012 (UTC)

У нас няма адпаведнай старонкі. --Максім Л. 00:49, 4 лютага 2012 (UTC)

12-томная энцыклапедыя на камп'ютары кожнага беларуса[правіць | правіць зыходнік]

Паважаныя адміністратары,

вельмі хутка (недзе праз месяц) з'явіцца 34409-ы артыкул у нашай Вікіпедыі. Столькі ж артыкулаў было ў 12-томнай БСЭ пад рэдакцыяй Петруся Броўкі. З гэтай нагоды прашу адказаць, ці рыхтуецца адпаведны прэс-рэліз для СМІ? --178.124.225.60 10:48, 4 кастрычніка 2011 (UTC)

vk.cоm у спісе спам-адрасоў[правіць | правіць зыходнік]

Калі ласка, выдаліце са спам-ліста адрас vk.cоm. Яго патрэбна выкарыстоўваць у артыкуле пра сацсетку "У Кантакце". Да таго ж, яго копія vkontakte.ru не знаходзіцца у гэтым спісе.

Няма ў нас спам-ліста, не знайшоў таго месца, дзе ў Вас не атрымалася паставіць спасылку. --Максім Л. 16:50, 14 жніўня 2011 (UTC)
Паспрабуйце у любым месцы любога артыкула напісаць vk.cоm, толькі не праз кірылічную О, як я зараз, а праз англійскую. Убачыце, у чым праблема. А спасылку не атрымалася паставіць у раздзеле "У Сеціве" артыкула У Кантакце, другая па ліку. --Ampulsory 19:18, 15 жніўня 2011 (UTC)

Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў[правіць | правіць зыходнік]

Прашу зьвярнуць увагу на ўпартае нежаданьне ўдзельніка прытрымлівацца ўмоваў выкарыстаньня і Закону аб аўтарскім праве. Прычым гэтае нежаданьне суправаджаецца зьдзеклівымі камэнтарамі і спасылкамі на іншамоўныя правілы ў іншых разьдзелах. --Renessaince 10:23, 10 чэрвеня 2011 (UTC)

Сп. Рэнесанс, у словах сп.Чаховіча няма нічога здзеклівага. Шаблон "пераклад" можаце дадаваць самастойна. Не стварайце прэцэндэнтаў на пустым месцы. --178.124.225.204 10:30, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Дык а можаце і вы. Чаму хтосьці мусіць выпраўляць хібы іншых удзельнікаў? Удзельнік яўным чынам дэкляруе, што ён разумее парушэньне аўтарскіх правоў і разам з тым наўмысна адмаўляецца выконваць патрабаваньні, якія патрабуе ліцэнзія, замест таго, каб проста выбачыцца і болей так не рабіць. То бок гэта можна відавочным чынам разумець як намер далейшага наўмыснага парушэньня правілаў праекту. —zedlik 12:34, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Спадзяюся, супольна мы выправім сітуацыю. --178.124.225.204 12:51, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Пад зьдзеклівасьцю я разумею словы кшталту «няма часу», «хай займаюцца тыя, каму няма чым заняцца» і «я ня ўмею карыстацца шаблёнам».
Дарэчы, а ці ня хочаце зарэгістравацца? —Renessaince 12:58, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Думаю, словы сп. Уладзіслава не адлюструюцца на дыялогу паміж 2 беларускімі раздзеламі Вікіпедыі. Зарэгістравацца не жадаю, дзякуй. --178.124.225.204 13:08, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Здаецца, пан Чаховіч расстаўляе шаблоны перакладу, т.б. пра ўмовы ведае, а калі дзе і запамятаваў, то паправім ды і кожны можа гэта зрабіць. --Максім Л. 11:32, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Вось я час ад часу яму й нагадваю, каб не забываўся. —Renessaince 12:58, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Прашу звярнуць увагу на ўпартае нежаданне ўдзельнікаў be-x-old прытрымлівацца ўмоваў выкарыстаньня і Закону аб аўтарскім праве, якое заўзята адстойваюць у нашым раздзеле :)--Чаховіч Уладзіслаў 16:16, 21 чэрвеня 2011 (UTC)
Як адміністратар, які падводзіў вынік па вышэйзгаданым запыце, хацеў бы адзначыць, што ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў, які яго стварыў, адмовіўся прыводзіць артыкулы, якія парушаюць аўтарскае права [43]; адзіны канктрэтны артыкул, які згадаў удзельнік, быў артыкул «Манрэаль» [44], які, як было выяўлена, быў напісаны добрасумленна і не парушае нічыіх аўтарскіх правоў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў займаўся паклёпніцтвам на ўдзельніка Adamovitch, і яго мэтай стварэньня запыту было данясеньне фразы пра «свой устаў» і «чужы манастыр» [45], хаця ў пачатку запыту ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў у рэзкай форме сьцьвярджаў, што ў запыце абмяркоўваюцца непасрэдна дзеяньні удзельніка Adamovitch [46]. Прашу адміністратараў пры падвядзеньні выніку зьвярнуць на гэта ўвагу. —zedlik 11:10, 2 ліпеня 2011 (UTC)
Таксама варта зьвярнуць увагу на тое, што ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў, ня робячы ніякіх папярэдніх допісаў альбо заўвагаў на старонцы абмеркаваньняў, абвінавачвае ўдзельніка Adamovitch ва «ўпартым нежаданьні... прытрымлівацца ўмоваў выкарыстання і Закону аб аўтарскім праве». Таму, як адзначыў Удзельнік:Kazimier Lachnovič фармулёўку «ўпартае нежаданне» можна лічыць як мінімум хлусьлівай, калі ўвогуле, не абразьлівай. --Jauhienij 11:58, 2 ліпеня 2011 (UTC)
"Чыя б карова мычала". Гляджу, змагацца за аўтарскія правы да нас прыйшоў выбітны тарашкевіцкі плагіятар Яухіеній. Як бы яму растлумачыць іронію сітуацыі? - Hard Sin 13:25, 2 ліпеня 2011 (UTC)
Шаноўны сп. Hard Sin, а ці маглі б вы прывесьці выпадкі такога плягіяту?
Безумоўна, я ў курсе ўсёй гэтай сытуацыі, і ведаю, пра што ідзе размова. Разам з тым я ведаю, што выпадкаў парушэньня аўтарскага права з боку ўдзельніка Jauhienij няма, а прычынай тых выпадкаў, пра якія вы кажаце, была дзейнасьць удзельніка вашага разьдзелу. Таму калі ласка, давайце глядзець на сытуацыю з больш агульнага пункту гледжаньня, бо, шчыра кажучы, ня вельмі прыемна ўдзельнічаць у такіх размовах. —zedlik 13:57, 2 ліпеня 2011 (UTC)
І мне непрыемна, але калі ўжо пайшла гэтая сварка - хай людзі выгаварацца, нашто накопліваць злосць і раздражненне. Што да ўдзельніка Jauhienij, то асабіста ў мяне лёгкую незадаволенасць выклікае яго практыка «копі-пэйздзіць» (copy+paste). Затраты працы невялікія, гісторыю старонікі ніхто не чытае... profit! І фармальна ўсё ў парадку. Але гэта так, не крык душы, проста невялікае «хм...» па тэме гутаркі. - Hard Sin 14:11, 2 ліпеня 2011 (UTC)
З задавальненьнем выслухаю іронію гэтае сытуацыі на старонцы маіх гутарак, сп. Hard Sin. --Jauhienij 14:01, 2 ліпеня 2011 (UTC)

Просьба добавить категорию[правіць | правіць зыходнік]

к сообщению MediaWiki:Pfunc expr unrecognised punctuation, пример — uk:MediaWiki:Pfunc expr unrecognised punctuation для отлеживания ошибок, например: http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Горад_Курыльск&oldid=535929 --Амба 16:14, 19 лістапада 2010 (UTC)

Дзеянні удзельніка Serge Gorlaw[правіць | правіць зыходнік]

Паважаныя сп.адміністратары, Дзеянні ўдзельніка Serge Gorlaw парушаюць правілы Беларускай Вікіпедыі. Ён сістэматычна запісвае інфармацыю без пазначэння аўтарытэтных крыніц, робячы ў тэксце шмат памылак. Вось фрагмент: "Вита [вйыта], транскрыпцыя: В. Назва у старабеларускай і царкоўна-славянскай мовах. Прыклад ужывання назвы і, адначасова, транскрыпцыи - слова алфавіт. Гэта назва і вар'янт транслітэрацыи перадаюць візантыйскае вымаўленне літэры Βήτα.

Бэта, транскрыпцыя: Б. Назва у сучаснай беларускай мове. Прыклад ужывання назвы і, адначасова, транскрыпцыи - слова альфабэт. Гэта назва уяўляе сабой беларускую кірылічную транслітэрацыю латинскай транслітэрацыи Beta.

Бета транскрыпцыя: Б - назва, якая улічвае правільную сучасную транслітэрацыю літэры ή у сярэдзіне слова Βήτα".

Таму прапаную адкачаць усе праўкі гэтага ўдзельніка і вынесці папярэджанне. --178.126.159.142 03:23, 12 жніўня 2011 (UTC)

Фільтр «Сумесь раскладак»[правіць | правіць зыходнік]

Маю пытанне. Навошта патрэбны гэты фільтр? На кожную старонку выклікаецца. --Artificial123 (размовы) 18:10, 21 чэрвеня 2014 (FET)

Вы правы, адключыла--Хамелка/ разм. 18:31, 21 чэрвеня 2014 (FET)
Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 18:34, 21 чэрвеня 2014 (FET)

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Падвядзіце калі ласка вынік артыкула "Пуцін хуйло!, песня". Абмеркаванне артыкулаў цягнецца тыдзень. --109.95.36.17 21:07, 21 чэрвеня 2014 (FET)

  1. https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A0%D0%B0%D0%B7%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D0%B7_%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BC:Pracar&diff=prev&oldid=1716353