Вільгельм Эдуард Вебер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм Эдуард Вебер
Wilhelm Eduard Weber
Wilhelm Eduard Weber II.jpg
Дата нараджэння

24 кастрычніка 1804({{padleft:1804|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:24|2|0}})

Месца нараджэння

Горад Вітэнберг

Дата смерці

23 чэрвеня 1891({{padleft:1891|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:23|2|0}}) (86 гадоў)

Месца смерці

Горад Гётынген

Грамадзянства

Каралеўства Прусія
Flag of the German Empire.svg Германская імперыя

Навуковая сфера

Фізіка

Навуковая ступень

доктар навук

Альма-матэр

Q32120?

Навуковы кіраўнік

Іаган Саламон Хрыстафор Швейгер

Вільгельм Эдуард Вебер (ням.: Wilhelm Eduard Weber; 24 кастрычніка 1804, Вітэнберг — 23 чэрвеня 1891, Гётынген) — нямецкі фізік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1826 скончыў універсітэт у Гале. З 1827 выкладаў там жа (з 1828 года прафесар). У 1831-37 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1843-49 прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта, з 1849 зноў Гётынгенскага ўніверсітэта. Асноўныя навуковыя працы Вебера — у галіне фізікі электрычнасці і магнітных з'яў. Вебер распрацаваў абсалютную сістэму электрычных і магнітных адзінак. Тэарэтычна вывеў закон узаемадзеяння рухаючыхся зарадаў, упершыню ўвёўшы залежнасць не толькі ад велічыні і знака зарадаў, але і ад адноснай хуткасці іх перамяшчэння, аднак тэорыя, на якую ён абапіраўся, дапускала існаванне сіл, імгненна дзеючых на адлегласці, і ігнаравала ролю асяроддзя ў перадачы ўзаемадзеяння. Вебер быў адным з аўтараў гіпотэзы аб канечнасці электрычнага зарада і электрычнай будовы рэчыва. У 1856 сумесна з Ф. Кольраўшам вызначыў адносіны зарада кандэнсатара ў электрастатычных і магнітных адзінках і ўпершыню выявіў, што яны лікава роўныя хуткасці святла. Сумесна з К. Ф. Гаўсам удзельнічаў у распрацоўцы метадаў і апаратуры для геамагнітных вымярэнняў, а таксама пабудаваў першы ў Германіі тэлеграф (1833).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]