Вінегрэт
Вінегрэ́т (фр.: Vinaigrette ад Vinaigre – воцат) — у французскай і інтэрнацыянальнай кухні соус, які ўжываецца як запраўка салатаў; часам так называюць і халодныя закускі з такой запраўкай.
[правіць] Соус
Класічны соус “вінегрэт”, які атрымаў міжнароднае прызнанне на пачатку XIX ст., гатуецца з алею (3 часткі), віннага воцату (1 частка) з дадаткам солі і свежазмолатага перцу, якія старанна перамешваюць і збіваюць да згушчэння. Часта соус “вінегрэт” дадаткова араматызуецца эстрагонам, пятрушкай, часнаком і інш. Заміж воцату можна ўжываць лімонны сок.
[правіць] Халодная закуска
У Беларусі распаўсюджаная халодная закуска з такой назвай, вынайдзеная ў украінскай кухні. У яе склад уваходзіць дробна пасечаныя вараныя буракі (абавязковы кампанент) і іншая садавіна (морква, бульба), а таксама запраўка (маянэз, смятана, алей). Класічны рускі вінегрэт уключае пакрышанае крутое яйка і крыху дробна нарэзанага селядца. Гатуецца непасрэдна перад спажываннем, бо хутка губляе смак.
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Вінегрэт // Праект «Наша ежа»
