Казімір Функ
| Казімір Функ | |
| польск.: Kazimierz Funk | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
19 студзеня 1967 (82 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
Казімір Функ (польск.: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 лістапада 1967, Олбані, Нью-Ёрк) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў паняцце вітамін.
Ён вучыўся ў Берліне і ў Швейцарыі. У 1904 годзе ён атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бернскім універсітэце. Ён пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазней ён працаваў у Берліне і Лондане. Публікуючы працы аб захворваннях, звязаных з недахопам вітамінаў, у тым ліку аб беры-беры, ён увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе ён эміграваў у ЗША, дзе ён атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута гігіены. У 1927 годзе ён зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжа. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў метад яго сінтэзавання. З пачаткам Другой сусветнай вайны ён канчаткова пераехаў у ЗША. Ён памёр у 1967 годзе ад ракавага захворвання.
Яму першаму атрымалася ізаляваць нікатынавую кіслату (адзін з вітамінаў B).