Віцэ-каралеўства Перу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Віцэ-каралеўства Перу
Virreinato del Perú

Віцэ-каралеўства Іспанскай імперыі
Flag of Cross of Burgundy.svg
 
Flag of Cross of Burgundy.svg
1542 – 1824


Flag of Peru (1821 - 1822).svg
 
Flag of Spain (1785-1873 and 1875-1931).svg
 
Bandera de Costas 1700-1771.png
 
Flag of Chile (1812-1814).svg
Flag of Cross of Burgundy.svg Armas de Carlos I de España.svg
Сцяг Герб
Colonial Peru.svg
Віцэ-каралеўства Перу (яго максімальная намінальная плошча і яго тэрыторыя перад скасаваннем)
Сталіца Ліма,
Куска (1821-1824)
Мова афіцыйна іспанская, таксама кечуа, аймара, пукіна і інш.
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Валюта Песа
Форма кіравання манархія

Віцэ-каралеўства Перу (ісп.: El Virreinato del Perú) — уяўляла сабою тэрытарыяльную адзінку, якая ўваходзіла ў склад іспанскай каланіяльнай імперыі. Было заснавана каралеўскай граматай Карла I, падпісанай у Барселоне 20 лістапада 1542 года, пасля заваявання Перу канкістадорамі на чале з Франсіска Пісара. Аснову тэрыторыі склалі вобласці Новая Кастылія і Новы Таледа.

Віцэ-каралеўства Перу ў момант свайго максімальнага тэрытарыяльнага пашырэння складалася са значнай частцы Паўднёвай Амерыкі і частцы Цэнтральнай Амерыкі, якія кіраваліся з дапамогай розных формаў кантролю яго ўладамі. Нягледзячы на гэта на працягу XVIII-га стагоддзя аж да здабыцці незалежнасці ад Іспаніі краінамі гэтага рэгіёна, назва ў рэчаіснасці адносілася толькі да тэрыторыі, якую цяпер займаюць Перуанская рэспублікай, Чылі і Балівія.

Напачатку XIX-га стагоддзя Віцэ-каралеўства Перу звалі самым важным уладаннем іспанскай кароны, якое лічылася адным адным з найважнейшых крыніц яе прыбыткаў. Віцэ-каралеўства Перу падчас вайны за незалежнасць іспанскіх калоній стала апошнім бастыёнам і цэнтрам контррэвалюцыі ў Паўднёвай Амерыцы, якое працягвала існаваць без падтрымкі Іспаніі і нягледзячы на ўнутрыпалітычныя разлады, вымусіўшы Хасэ дэ Сан-Марціна адмовіцца ад працягу сваёй вызваленчай місіі пасля заснавання Перуанскай рэспублікі. Урэшце віцэ-каралеўства спыніла сваё існаванне ў 1824 годзе ў выніку вырашальных перамог Сімона Балівара.

Віцэ-каралеўства фінансавала і ажыццяўляла ваенныя кампаніі супраць мапучэ падчас Араўканскай войны, якая доўжылася на працягу ўсяго каланіяльнага перыяду. Толькі ў 1662 годзе было адпраўлена 950 салдат і патрачана 300 000 песа. Умацаванне порта Кальяа і ўтрыманне флота для абароны бліжэйшых калоній ад нападаў карсараў і піратаў таксама было ў вядзенні віцэ-каралёў Перу.

Шаблон:Віцэ-каралі Перу