Гадзіна Зямлі
Гадзіна Зямлі (англ.: Earth Hour) — штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца Сусвтеным фондам дзікай прыроды (WWF). Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх жыхароў планеты выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну, каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату. Упершыню гэтае мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009 годзе стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва — па ацэнках WWF яно закранула больш за мільярд жыхароў планеты.
Наступная Гадзіна Зямлі адбудзецца ў суботу 31 сакавіка 2012 года з 20:30 да 21:30 па мясцоваму часу. Папярэдняя адбылася 26 сакавіка 2011 года.
Гадзіна Зямлі ў Беларусі [правіць]
Беларусь прымае ўдзел у акцыі з 2009 года.
Спасылкі [правіць]
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула па экалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |