Біяпаліва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Біяпаліва — паліва з біялагічнай сыравіны, якае атрымліваецца, як правіла, у выніку перапрацоўкі біялагічных адходаў. Існуюць таксама праекты рознай ступені прапрацаванасці, накіраваныя на атрыманне біяпаліва з цэлюлозы і рознага тыпу арганічных адходаў, але гэтыя тэхналогіі знаходзяцца ў ранняй стадыі распрацоўкі ці камерцыялізацыі. Вылучаецца вадкае біяпаліва (для рухавікоў унутранага згарання, напрыклад, этанол, метанол, біядызель), цвёрдае біяпаліва (дровы, брыкеты, паліўныя гранулы, дранка, салома, шалупінне) і газападобнае (біягаз, вадарод).

Цвёрдае біяпаліва[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджанае ўжыванне паліўных пелет — цвёрдага паліва з біямасы (адкідаў дрэваапрацоўчых і сельскагаспадарчых вытворчасцяў). Таксама ў цяперашні час еўрапейскія краіны праводзяць эксперыменты па гадоўлі энергетычных лясоў для вытворчасці біямасы. На вялікіх плантацыях выгадоўваюцца хуткарослыя дрэвы: таполя, акацыя, эўкаліпт і іншыя. Выпрабавана каля 20 відаў раслін. Плантацыі могуць быць камбінаванымі, калі паміж шэрагамі дрэў вырошчваць іншыя сельскагаспадарчыя культуры, напрыклад, таполя спалучаецца з ячмянём. Перыяд ратацыі энергетычнага лесу — 6–7 гадоў.

Вадкае біяпаліва[правіць | правіць зыходнік]

Метадам піролізу з алейных культур пры дапамозе этарыфікацыі выціснутага алею вырабляецца рознае дызельнае паліва (біядызель). Праводзяцца даследаванні па гадоўлі высокапрадуктыўных плантацый алейных водарасцей.

Шляхам ферментацыі з культур, якія змяшчаюць цукрозу і крухмала (злакі, бульба, цукровы бурак), і з папярэднім гідролізам у выпадку выкарыстання расліннай сыравіны, якая ўтрымлівае цэлюлозу (драўніна, салома, раслінныя адкіды) атрымоўваюць этанол (біяэтанол). Этанол ужываецца ў якасці маторнага паліва ў чыстым відзе і ў сумесі з бензінамі, выкарыстоўваецца для вытворчасці этыл-трэт-бутылавага эфіру — якаснага паліва для бензінавых рухавікоў, які з'яўляецца часткова біяпалівам у адрозненне ад метыл-трэт-бутылавага эфіру.

Газавае біяпаліва[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад газіфікацыі вугалю, газіфікацыя біямасы адбываецца пры ніжэйшай тэмпературы. З 1 кг біямасы можна атрымаць да 0,6 кг біягазу, у якім утрыманне вадароду не перавышае ~5% масы. Біягаз таксама атрымоўваюць з гною жывёл метадам метанавага браджэння. Біягаз на 55–75 % складаецца з метану і на 25–45 % з CO2. З тоны гною буйнарагатага быдла (у сухой масе) атрымоўваецца 250–350 кубічных метраў біягазу. Адна з разнавіднасцяў біягазу — лэндфіл газ, які атрымоўваецца на муніцыпальных сметніках бытавых адкідаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]