Галерэя Віктара Эмануіла II

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Галерэя Выторыё Эмануэле II увечар

Галерэя Віктара Эмануіла II (італ.: Galleria Vittorio Emanuele II) — пасаж у Мілане, названы ў гонар караля Віктара Эмануіла II. Галерэя злучае плошчу перад Міланскім саборам з плошчай перад тэатрам Ла Скала. Яна была пабудавана па праекце архітэктара Джузэпэ Менгоні ў 1865—1877 гг. Падчас будаўнічых прац Менгоні зваліўся з лясоў і загінуў.

Галерэя ў плане мае форму лацінскага крыжа з васьмівугольным цэнтрам, упрыгожаным мазаікамі, якія адлюстроўваюць чатыры кантынента (акрамя Аўстраліі), а таксама алегарычныя выявы мастацтва, земляробствы, навукі і прамысловасці. Зверху галерэя пакрыта купалам са шкла і жалеза.

У наш час галерэя Віктара Эмануіла II з'яўляецца адной з турыстычных славутасцяў Мілана. Тут размешчаны шматлікія знакамітыя магазіны (Gucci, Prada, Louis Vuitton), вядомыя кафэ і рэстараны. У галерэі праводзяцца канцэрты і выстаўкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Johann F. Geist Arcades: The History of a Building Type — MIT Press, 1982. — ISBN 0-262-07082-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Каардынаты: 45°27′56″ пн. ш. 9°11′24″ у. д. / 45.465556° пн. ш. 9.19° у. д. (G) (O) (Я)