Галіна Казарноўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Васільеўна Казарноўская (Здольнікава)
Дата нараджэння 27 мая 1946(1946-05-27) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Галіна Васільеўна Казарноўская (нар. 27 мая 1946) — дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, загадчык кафедры Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Віцебску. У 1970 годзе скончыла Маскоўскі тэкстыльны інстытут і ў 1973 аспірантуру. З 1974 па 1977 працавала ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце штучнага валакна малодшым навуковым супрацоўнікам. З 1977 працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на факультэце дызайну, кафедра дызайну і моды. З 1985 — 2017 загадчык кафедры, і ў 19932002 дэкан факультэта, у цяперашні час прафесар кафедры. Навуковыя інтарэсы: мастацкае афармленне тэкстыльных матэрыялаў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій, адраджэнне тэхналогіі вытворчасці слуцкіх паясоў на сучасным ткацкім абсталяванні.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік навуковай школы «Тэхналогія і праектаванне складаных структур тканін». Пад кірауніцтвам Г. В. Казарноўскай абаронены чатыры кандыдацкия дысертацыі. З´яўляеца кірауніком па вывучэнні і распрацоўцы тэхналогіі вырабу аналагаў слуцкіх паясоў, а таксама па вывучэнні і падбору сыравіны і тэхналагічнага абсталявання для іх вытворчасці. Выкананая праца легла ў аснову Дзяржаўнай праграмы «Адраджэнне тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі „Слуцкія паясы“ на 2012—2015 гады», зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2012 года № 1069. Сувыканаўцам праграмы з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з праграмай УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» выконвае навукова-даследчую работу «Распрацоўка асартыменту аналагаў, копій, мастацкіх стылізацый слуцкіх паясоў, што выпрацоўваюцца на сучасным ткацкім абсталяванні». Пад кіраўніцтвам Казарноўскай Г. В. у 2013 годзе ў межах вышэйпазначанай Дзяржаўнай праграмы распрацавана і ўкаранена тэхналогія вырабу аналагаў слуцкіх паясоў на сучасным ткацкім абсталяванні. Першыя слуцкія паясы з шоўкавых, залатых і сярэбраных нітак выраблены па гэтай тэхналогіі на Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Слуцкія паясы». За азначаны перыяд разпрацавана каля пятнадцаті копій слуцкіх паясоў, арыгіналы якіх знаходзяцца ў музеях Рэспублікі Беларусь. Першы рэканструяваны слуцкі пояс уручаны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка і захоўваецца ў Палацы Незалежнасці. У 2017 годзе навукова-даследчая работа «Тэхналогія вырабаў слуцкіх паясоў і развіцце вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі» атрымала прызнанне на рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным Году навукі ў намінацыі «Лепшая навуковая работа у галіне прыкладных даследаванняў». Манаграфія «Рэканструкцыя слуцкіх паясоў на сучасным абсталяванні» узнагароджана дыпломам другой ступені на конкурсе навуковых і вучэбных выданняў «Навуковая вертыкаль» у наминацыі «Лепшая навуковая публікацыя 2016/17» у секцыі «Мастацтвазнауства і дызайн» (Санкт- Пецярбург). Казарноўскай Г. В. мае больш за 400 навукова-метадычных работ, у тым ліку 3 манаграфіі, 6 патэнтаў, працягвае працавать у галўне вытворчасці сучасных тканін новых структур

Асноўныя кірункі навуковых даследванняў[правіць | правіць зыходнік]

  • адраджэнне і тэхналогія вырабу слуцкіх паясоў на сучасным ткацкім абсталяванні;
  • тэхналогія і праектаванне касцюмных, дэкаратыўных тканін аднаслаёвых, полутораслойных, двухслаёвых і гобиленовых структур;
  • распрацоўка і праектаванне тканін новага віду па зададзеных уласцівасцях;
  • інфармацыйныя тэхналогіі і сучасныя графічныя прыёмы ў тэкстыльным дызайне.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» 1995, мядаль «За працоўныя заслугі» 2014, грамата Усесаюзнага хімычнага аб’яднання імя Д. І. Мендэлеева, ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 2006, 2007, 2012, 2015, Ганаровая грамата канцэрна «Беллегпрам» 2015, Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 2004, 2014, Ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь 2016, Прэмія Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльная падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў 2009, 2016, Падзяка старшыні Віцебскага абласнога выканаучага камітэта 2009, Сярэбраны медаль ВДНГ СССР 1988, 1991.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012 Казарноўская, Г. В. Даследаванне структуры слуцкіх паясоў / Г. В. Казарноўская. // Веснік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. — Вып.23. — С.40-46.
  • 2012 Неўскіх, В. В. Вызначэнне сыравіннага складу і структуры нітак у слуцкім поясе / В. У. Неўскіх, Г. В. Казарноўская, Т. П. Бондарава // Веснік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. — Мн. 23. — С.61-65.
  • 2013 Казарноўская, Г. В. Аўтаматызаваныя метады праектавання рэмізных і жакардавых тканін:манаграфія / Г. В. Казарноўская, Н. А. Абрамовіч, Самуціна Н. М.// — Віцебск: УА «ВДТУ», 2013. — 262с.
  • 2013 Лашчэўскі, М. Г. Рэкламна-інфармацыйны праект для брэнда «Слуцкія паясы» / М. Р. Лашчэўскі, Г. В. Казарноўская, Н. І. Тарабука // Матэрыялы дакладаў 46 рэспубліканскай навукова-тэхнічнай канферэнцыі выкладчыкаў і студэнтаў / УА «ВДТУ». — Віцебск, 2013. — С. 318—320.
  • 2013 Казарноўская, Г. В. Асаблівасці структуры слуцкіх паясоў / Г. В. Казарноўская, Н. А. Абрамовіч // Новае ў тэхніцы і тэхналогіі тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці: матэрыялы дакладаў міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі, Віцебск, 27-28 лістапада 2013 / УА «ВДТУ». — Віцебск, 2013. — С. 205—207.
  • 2014 Казарноўская, Г. В. Слуцкія паясы адраджаюць у Віцебску / Г. В. Казарноўская; гутарыла Т. Пастэрнак // Віцебскія веснік. — 2014. — 29 сакавіка.
  • 2014 Казарноўская Г. В Тэхналогія вырабу копій гістарычных паясоў, вырабленых на слуцкай мануфактуры /. Казарноўская Г. В., Абрамовіч Н. А. // Веснік УА «ВДТУ», № 26, 2014.
  • 2014 Адраджэнне тэхналогіі слуцкіх паясоў на са-часовым ткацкім абсталяванні. к.т.н., дац. Казарноўская Г. В. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Казахстан, Расія: час інавацый» 17-18 красавіка 2014
  • 2015 Казарноўская, Г. В. Вытворчасць слуцкіх паясоў на сучасным ткацкім абсталяванні/ Казарноўская, Г. В., Абрамовіч, Н. А. / / Веснік Віцебска дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, 2015, № 28, С. 71-80.
  • 2016 Казарноўская, Г. В. Автомотизированное праектаванне дэкаратыўных тканін па матывах слуцкіх паясоў/ Казарноўская, Г. В., Мандрик, А. В. / / Веснік Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, 2016, № 31, с. 32-38.
  • 2017 Казарноўская, Г. В. Рэканструкцыя слуцкіх паясоў на сучасным абсталяванні: манаграфія/Казарноўская, Г. В., Абрамовіч, Н. А.// — Віцебск: УА «ВДТУ», 2017. — 164 с.
  • 2018 Казарноўская, Г. В. Праектаванне ільняных жакардавых тканін складаных структур/ Казарноўская, Г. В., Самуціна, Н. М. / / Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, 2018, № 35, с. 18-28.
  • 2019 Казарноўская, Г. В. Калекцыя шаўковых шыйных аксесуараў па матывах слуцкіх паясоў / Казарноўская Г. В., Пархімовіч Ю. Н., Абрамовіч Н. А. / / «Тэхналогія лёгкай прамысловасці» перыядычны навуковы часопіс СПбДУПТД — 2019 — № 3 (45) — С. 100—103
  • 2020 Казарноўская, Г. В. Аўтаматызаванае праектаванне мадэльных перапляценняў для жакардавых тканін па матывах слуцкіх паясоў / Казарноўская Г. В., Пархімовіч Ю. Н., Балашоў П. Е. / / Веснік Віцебска дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, 2020, № 38, С. 32-40.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

«Віцьбічы», № 117, 2012 г. («Тайна слуцкіх поясов раскрыта»); «Народная газета» 13.03.2012 («В Беларуси будет возрождено производство слуцких поясов») «Советская Беларусь» 26.09.2012 («Слуцкие пояса: три воплощения») «СОЮЗ. Беларусь — Россия» № 8 27.02.2014 («Поклонись в пояс») «11.09.2014 („Слуцкие пояса на вес золота“) „Віцьбічы“, № 2(59), 2014 („Слуцкіе паясы: другое нараджэнне“); „Настаўніцкая газета“ 25 сакавіка 2014 („Me fecit Slucicae“, або Стагоддзі, знітаваныя ва узоры»); «Витебские вести» № 35,2014 («Слуцкие пояса возрождают в Витебске»); «Советская Беларусь» № 38 (24421) 2014 («Поклонись в пояс»); «Советская Беларусь» 03.05.2014 («Слуцкие пояса. Возрождение»); «Союз. Белорусь-Россия» № 8, 2014 («Поклонись в пояс»); «Весці ВДТУ» № 31 2012 («Слуцкія паясы… Узраджэнне»); «Весці ВДТУ» № 35 2014 («Сваязующая нить творчества»)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]