Гуэлфскі ўніверсітэт
(Пасля перасылкі з Гвельфскі ўніверсітэт)
Гуэлфскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Guelph | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Guelph |
Заснаваны | 1964 |
Размяшчэнне | Гуэлф, Антарыа, Канада |
Сайт | uoguelph.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гуэлфскі ўніверсітэт (англ.: University of Guelph) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гуэлф у правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт займае 5-е месца ў Канадзе, а таксама 50-е месца ў свеце сярод універсітэтаў ва ўзросце да 50 гадоў. Універсітэцкая праграма па ветэрынарнай медыцыне займае першае месца ў Канадзе, трэцяе ў Паўночнай Амерыцы і ўваходзіць у дзясятку лепшых у свеце. Сельскагаспадарчы каледж універсітэта займае першае месца ў Канадзе па сельскагаспадарчых навуках. Універсітэцкая праграма па гатэльным бізнесе і кіраванню турызмам мае самы высокі ў Канадзе індэкс даследаванняў.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Каледж мастацтваў
- Каледж біялагічных навук
- Каледж інжынерыі і фізікі
- Каледж сацыяльных і прыкладных гуманітарных навук
- Каледж сельскай гаспадаркі
- Каледж ветэрынарыі
- Школа бізнесу і эканомікі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуэлфскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы