Гектар Ходлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гектар Ходлер
ням.: Hector Hodler
Гектар Ходлер (1917)
Гектар Ходлер (1917)
Род дзейнасці журналіст, дзеяч эсперанта-руху
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1887(1887-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1920(1920-03-31) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Швейцарыя
Бацька Фердынанд Ходлер
Маці Augustine Dupin[d][3]
Жонка Emilie Hodler-Ruch[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гектар Ходлер (Гектар Годлер) (ням.: Hector Hodler; 1 кастрычніка 1887, Жэнева31 сакавіка 1920, Лезен) — швейцарскі эсперантыст, які аказаў вялікі ўплыў на ранні эсперанта-рух.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ходлер быў сынам швейцарскага мастака Фердынанда Ходлера, які пасля перыяду беднаты раптам стаў вельмі забяспечаным чалавекам. Ва ўзросце 16 гадоў Гектар Ходлер разам са сваім аднакласнікам Эдмонам Прыва вывучылі эсперанта і неўзабаве заснавалі клуб і часопіс Малады эсперантыст  (эсп.). Школьная лава была іх рэдакцыйным офісам пяць гадоў, цягам якіх яны кіравалі вытворчасцю часопіса, яго рассыланнем і адказвалі на допіс. Крыху пазней яны пазнаёміліся з мовамі неўтраль і болак  (эсп.), каб самастойна пераканацца, ці была эсперанта сапраўды «лепшай» міжнароднай мовай. Апроч часопіса «Малады эсперантыст», Халер пісаў артыкулы для часопіса Tra La Mondo  (эсп.) (Вакол свету) і пераклаў папулярную навэлу «Поль і Віржыні» Ж.-А. Бернардына дэ Сэн-П’ера (1905).

У 1906 годзе, калі праходзіў 2-гі сусветны кангрэс эсперантыстаў, ён убачыў у арганізацыйных прапановах Тэафіля Русо  (эсп.) і Альфонса Карлеса  (эсп.) шанец для консулаў эсперанта (эспер.: konsuloj) рэалізаваць яго план па арганізацыі ўзаемадапамогі сярод людзей добрай волі. Гэта было зародкам Сусветнай асацыяцыі эсперанта (эспер.: Universala Esperanto Asocio, UEA), сузаснавальнікам якой Ходлер пасля стаў.

Зноскі