Герб «Габданк»
З пляцоўкі Вікіпедыя.
«Габданк», «Абданк» - прыватнаўласніцкі герб.
[правіць] Апісанне
У чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе лацінскай літары W. Клейнод - на прылбіцы шляхецкая карона таксама са знакам W або з выяваю пяці пёраў страуса.
Існуюць вялікія варыянты гэтага герба: з дадаткам над літарай W крыжа (герб Сыракомлі), стралы, паловы стралы, стралы, якая крыжуе літару W, і г. д.
Паводле легендарных звестак узнік у канцы 11-12 ст. На тэрыторыі ВКЛ асаблівае пашырэнне набыў пасля прыняцця Гарадзельскага прывілея (1413). Гербам «Габданк» без варыянтаў карысталіся больш за 160 родаў на Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне[1][2].
Зноскі
- ↑ Paprocki, Bartosz. Herby Rycerstwa Polskiego, 1584, p. 216-229
- ↑ Niesiecki, Kasper. Herbarz Polski, 1839
Літ.:
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
