Страус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Страус

Самец страуса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Struthio camelus Linnaeus, 1758

Падвіды
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174375
NCBI  8801
EOL  45513749
FW  223891

Афрыканскі страус (Struthio camelus) — бяскілевая нялётная птушка, адзіны сучасны прадстаўнік сямейства Страусавыя (Struthinodae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Яго навуковая назва ў перакладзе з грэчаскай азначае «верабей-вярблюд».

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Афрыканскі страус — самая буйная з сучасных птушак. Яго рост дасягае 270 см, маса да 175 кг. Самец большы за самку.

Страус мае шчыльны целасклад, доўгую шыю і невялікую сплошчаную галаву. Дзюба прамая, плоская, з рагавым «кіпцюром» на наддзюб’і, даволі мяккая. Вочы вялікія — самыя буйныя сярод наземных жывёл, з густымі вейкамі на верхнім павеку. Кожнае вока памерам з мозг. Ротавая шчыліна даходзіць да вачэй.

Страусы не лятаюць. Для іх характэрна поўная адсутнасць кіля і слабаразвітая грудная мускулатура. Шкілет не пнеўматычны, за выключэннем сцегнавой косткі. Крылы ў страусаў недаразвітыя; два пальцы на іх канчаюцца кіпцюрамі, або шпорамі. Заднія канечнасці доўгія і моцныя, усяго з двума пальцамі. Адзін з пальцаў заканчваецца падабенствам рагавога капыта — на яго птушка абапіраецца пры бегу.

Апярэнне ў страуса мяккае і кучаравае. Пёры растуць па ўсім целе больш-менш раўнамерна, птэрыліі адсутнічаюць. Будова пяра прымітыўная: бародкі амаль не счэплены адна з адной, таму шчыльных пласцінак-пацерак не ўтвараюць. Не апераны галава, шыя і сцёгны. На грудзях таксама маецца голы ўчастак скуры, грудны мазоль, на які страус абапіраецца, калі кладзецца. Колер апярэння ў дарослага самца чорны; пёры хваста і крылаў белыя. Самка страуса афарбаваная аднастайна — у шаравата-бурыя колеры; пёры крылаў і хваста — брудна-белыя.

Страус — адзіная сучасная птушка, у якой ёсць мачавы пузыр.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Афрыцы, раней трапляўся (да 1941 года) у Сірыі і на Аравійскім паўвостраве (вынішчаны).

Жыве ў пустынях і стэпах, зрэдку з зараснікамі кустоў.

Страус утварае некалькі падвідаў, якія адрозніваюцца памерамі, колерам скуры на шыі, некаторымі біялагічнымі рысамі — лікам яек у кладцы, наяўнасцю ў гняздзе подсцілу, будовай шкарлупіны яйка.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Палігам. Трымаецца групамі да 5—6, радзей да 30—40 птушак.

3—6 самак адкладваюць 6—8 яец (самыя вялікія з птушыных) у агульнае гняздо. Дыяметр яйка афрыканскага страуса можа дасягаць 15—18 см.

Вывадкавая птушка.

Расліннаедныя.

Развядзенне[правіць | правіць зыходнік]

Разводзяць на фермах (дзеля пёраў для ўпрыгожанняў і мяса).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]