Германавіцкі музей культуры і побыту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча
Профіль мастацкі
Заснаваны 1990
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне Германавічы, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць
Памеры фонду 7511
Дырэктар Ада Райчонак
Адкрыты 09:00 — 17:00 акрамя нядзелі, панядзелка

Германавіцкі музей культуры і побыту (Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча) — музей, створаны ў 1990 годзе ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна на грамадскіх пачатках настаўніцай Германавіцкай сярэдняй школы Адай Райчонак. З 1992 года атрымаў статус дзяржаўнага музея. Размяшчаецца ў былым палацы Шырынаў, помніку архітэктуры XVIII ст. Мае 4 экспазіцыйныя залі, больш за 400 экспанатаў, у тым ліку 28 твораў Язэпа Драздовіча — калекцыяй яго маляваных дываноў, карцін, напісаных на гістарычныя і касмічныя тэмы: «Касмічны пейзаж», «Вёска Германавічы», «Друкарня Францыска Скарыны ў Вільні», «Дух цемры», «Успаміны» і інш.

Язэп Драздовіч. Маляваны дыван «Музыкі»

У этнаграфічным аддзеле экспануюцца каменная (5 тыс. да н.э.) і баявая (XI ст.) сякеры, кераміка, драўляныя ступы, лыжкі, дзежкі, каўшы, плеценыя кашы, кублы, лубкі, лапці, разнастайныя бязмены, прасы, шумёлы, цапы для малацьбы і інш. У спецыяльным пакоі экспануюцца прыклады для ручной апрацоўкі лёну (нажы, мяліца, трапло, верацёны, прасніцы, калаўроты, кросны, сукала і інш.) і вырабы з яго (ніткі, узоры тканін, сурвэткі, ручнікі, дываны і інш.). У экспазіцыі «Язэп Драздовіч і яго сябры», творы Драздовіча і матэрыялы пра Янку Пачопку, Міхася Машару, Генадзя Цітовіча, Івана Сікору, П. Ластаўку. У экспазіцыі «Язэп Драздовіч і этнаграфія» музычныя інструменты (цымбалы, скрыпкі, самаробны гармонік, жалейка, балалайка), кнігі з бібліятэкі Драздовіча, скульптура «Вечны вандроўнік» І. Голубева, партрэт Драздовіча мастака Уладзіміра Голубева, жывапісныя пано П. Барадоўскага, «Шлях Язэпа Драздовіча да шчаслівай зоркі», «Фрагменты з работ Язэпа Драздовіча», «Язэп Драздовіч і будучыня», карціна Алеся Марачкіна «Шлях на Ліпляны», рэпрадукцыі з твораў Драздовіча. Пры музеі працуюць гурткі: ткацкі, разьбярны, ганчарны і інкрустацыі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]