Герман Мелвіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герман Мелвіл
Herman Melville
Herman Melville 1860.jpg
Герман Мелвіл, 1860
Дата нараджэння:

1 жніўня 1819({{padleft:1819|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})

Месца нараджэння:

Нью-Ёрк

Дата смерці:

28 верасня 1891({{padleft:1891|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (72 гады)

Месца смерці:

Нью-Ёрк

Грамадзянства:

Сцяг ЗША ЗША

Род дзейнасці:

пісьменнік

Мова твораў:

англійская

Подпіс:

Подпіс

Герман МЕЛВІЛ (англ.: Herman Melville; 1 жніўня 1819, Нью-Ёрк28 верасня 1891) — амерыканскі пісьменнік-рамантык.

Служыў матросам, вандраваў. Уражанні ад падарожжаў у аснове першай кнігі — рамантычнай утопіі «Тайпі» (1846), аповесці «Ому» (1847), «марскіх» раманаў «Рэдберн» (1849), «Белы бушлат» (1850). Філасофскія абагульненні выявіліся ў сатырычнай алегорыі «Мардзі» (1849) і рэалізаваны ў сацыяльна-філасофскім рамане «Мобі Дзік, ці Белы Кіт» (1851, экранізацыя 1956), якія насычаны сімволікай, алюзіямі, рамантычнымі алегорыямі. Аўтар псіхалагічных («П'ер», 1852), гістарычных («Ізраэль Потэр», 1855), сатырычных («Махляр», 1857), філасофскіх («Білі Бад», 1924, экранізацыя 1962; аднайменная опера Б. Брытэна 1951) раманаў, навел (зборнік «Казкі з гаюшчы», 1856), вершаў (зборнікі «Вершы пра вайну», 1866; «Тымалеён», 1891) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БелЭн у 18 т. Т.10. - Мн., БелЭн. - 2000.