Горад Гаага

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Гаага
нідэрл.: Den Haag
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна Нідэрланды
Рэгіён Паўднёвая Галандыя
Каардынаты Geographylogo.svg 52°5′3″ пн. ш. 4°19′3″ у. д. (G)(O)
Бургамістр Вім Дэетман
Плошча 98,20[1] км²
Насельніцтва 475 200 чалавек (2006)
Шчыльнасць 4839 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код +31 70
Афіцыйны сайт http://www.denhaag.nl/
Транспартныя артэрыі A4, A12, А13, А44, N14
Гаага (Нідэрланды)
Гаага
Гаага

Гаага (нідэрл.: Den Haag / 's-Gravenhage) — горад на захадзе Нідэрландаў, у берага Паўночнага мора, рэзідэнцыя нідэрландскага ўрада і парламента, сталіца правінцыі Паўднёвая Галандыя і месцазнаходжанне нідэрландскай каралевы Беатрыкс. У Гааге размешчаныя буйныя міжнародныя прававыя органы: Міжнародны Суд ААН і Міжнародны крымінальны суд.

Змест

[правіць] Гаага на моры

У тэрыторыю Гаагі ўваходзяць два важныя пляжы: Кейкдэйн (нідэрл.: Kijkduin), на захадзе гораду, і Схевенінген (нідэрл.: Scheveningen), папулярны ва ўсёй краіне, на поўначы. У былым рыбацкім пасёлку Схевенінген таксама знаходзіцца порт.

[правіць] Транспарт

У Гаазе ёсць два чыгуначныя вакзалы: «Цэнтральны» (нідэрл.: Centraal Station), канчатковая станцыя для цягнікоў з Утрэхта і з усходу і поўначы Нідэрландаў, і «Галандскай ч.д.» (нідэрл.: Hollandse Spoor), дзе спыняюцца цягнікі на лініі Лейдэн-Ратэрдам і міжнародныя цягнікі ў Антверпэн, Брусэль і Парыж.

Гарадскі грамадскі транспарт уяўляе шчыльную сетку трамвайных і аўтобусных маршрутаў аператара «Гаагскага трамвайнага грамадства» (нідэрл.: Haagse Tramweg Maatschappij — HTM). У 2004 годзе быў адчынены трамвайны тунэль даўжынёй каля 2 кіламетраў пад цэнтрам горада з двума падземнымі станцыямі.

Гаага з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог. Ёсць аўтастрады ў Амстэрдам (А4 і А44), Ратэрдам (А13) і УтрэхтГерманія (А12).

Аэрапорта ў Гаазе няма (аэрапорт Ратэрдама знаходзіцца кіламетрах у 15 ад Гаагі, амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол (нідэрл.: Schiphol) — у 40).

[правіць] Заўвагі

  1. А таксама 15,54 км2 воды

[правіць] Спасылкі