Горад Дуала
| Горад
Дуала
Douala
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
Дуала — найбуйнейшы горад Камеруна, яго эканамічная сталіца, цэнтр прыбярэжнага рэгіёну і дэпартамента Вуры. Насельніцтва - 1494,7 тыс. чалавек (дадзеныя 2001 года). Насельніцтва агламерацыі - звыш 2 мільёнаў чалавек.
Геаграфія [правіць]
Горад Дуала размешчаны ў заходняй частцы Камеруна, у 250 кіламетрах на захад ад Яундэ, у 24 кіламетрах ад Атлантычнага акіяна, па берагах эстуарыя ракі Вуры. Паўднёвая, вялікая частка горада размешчана на левым беразе ракі. Паўночную, партовую частку звязвае з паўднёвай мост Банаберы. Горад Дуала злучаны чыгункамі з гарадамі Яундэ, Эдэа, Нконгсамба, Нгаундэрэ і Кумба.
Гісторыя [правіць]
Першымі еўрапейцамі, якія з'явіліся ў раёне сучаснай Дуалы, былі партугальцы ў 1472 годзе. Каля 1650 года на тэрыторыі сучаснай Дуалы ўзнікла паселішча народа дуала. У XVIII стагоддзі паселішча зрабілася цэнтрам трансатлантычнага гандлю нявольнікамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя сюды прыбываюць англійскія місіянеры.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары [правіць]
- Вобга Цьянчэн, беларускі футбаліст
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |