Сенегал
|
|||||
| Дэвіз: «Адзін народ, адна мэта, адна вера» | |||||
| Гімн: «Pincez Tous vos Koras, Frappez les Balafons» | |||||
| Дата незалежнасці | 20 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Сталіца | Дакар | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | |||||
| Форма кіравання | Змяшаная рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Макі Сал Сулейман Ндзене Ндзіае |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
87-я ў свеце 196,722 км² 2,1 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
14,1 млн чал. (72-я) 51 чал./км² |
||||
| ІРЧП | ▼ 0.464 (низкий) (166-ы) | ||||
| Валюта | Франк КФА | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .sn | ||||
| Тэлефонны код | +221 | ||||
| Часавы пояс | 0 | ||||
Сенегал, Рэспубліка Сенегал (фр.: République du Sénégal), дзяржава ў заходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, на поўдзень ад ракі Сенегал. Гранічыць з Маўрытаніяй на поўначы, з Малі на ўсходзе, з Гвінеяй і Гвінеяй-Бісаў на поўдні. Унутры Сенегала размяшчаецца паўанклаў дзяржава Гамбія, якая прасціраецца ад Атлантычнага акіяна ўглыб Сенегала на 300 км. Сталіца і буйнейшы горад — Дакар.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Паселішчы чалавека на тэрыторыі Сенегала вядомы з часоў ніжняга палеаліту. З IX ст. тут жылі народы тукулёр, валоф, фульбе; тэрыторыя Сенегала ўваходзіла ў склад дзяржаў Гана, Малі, Сангаі. У XV ст. з'явіліся еўрапейцы (з 1446 г. партугальцы, у XVI ст. іх выцеснілі галандцы), якія гандлявалі рабамі. У XVII ст. Сенегал каланізаваны французамі (у 1659 г. заснаваны горад Сен-Луі). Да 1854 г. абвешчаны французскай калоніяй, але поўнасцю заваяваны французамі ў 1879—1890 гг. Эканамічным цэнтрам калоніі быў горад Дакар (заснаваны ў 1857 г.). У 1848—1851 гг. і з 1871 г. краіна мела сваіх дэпутатаў у Нацыянальным сходзе Францыі (уласна афрыканцаў з 1914 г.). У французскіх каланіяльных войсках у Афрыцы служылі сенегальскія стралкі. З 1895 г. Сенегал — частка Французскай Заходняй Афрыкі. У 2-ю сусветную вайну да 1943 г. пад уладай французскага прагерманскага ўрада «Вішы», потым адна з апорных баз антыгітлераўскай «Змагарнай Францыі». У 1946 г. Сенегал атрымаў статус заморскай тэрыторыі Францыі, у 1957 г. — унутраную аўтаномію. Вядучай палітычнай сілай краіны з 1958 г. быў Прагрэсіўны саюз Сенегала (ПСС). З 1958 г. Сенегал аўтаномная рэспубліка ў складзе французскай Супольнасці. У 1959 г. ён аб'яднаўся ф Французскім Суданам у Федэрацыю Малі (з 20 чэрвеня 1960 г. незалежная, 20 жніўня 1960 г. распалася).
5 верасня 1960 г. Сенегал стаў незалежнай рэспублікай на чале з прэзідэнтам Л. С. Сенгорам (генеральны сакратар ПСС). Пасля адхілення ад улады апазіцыйна настроенага кіраўніка ўрада М.Дыя (у 1962—1974 гг. зняволены) Сенгор адначасова быў і прэм'ер-міністрам краіны (1962—1970 гг.). У дзяржаве будаваўся «дэмакратычны афрыканскі сацыялізм» (спробы сумясціць афрыканскія традыцыі і каштоўнасці індустрыяльнага грамадства). З 1966 г. існаваў аднапартыйна рэжым ПСС (з 1976 г. называецца Сацыялістычная партыя), які ў знешняй палітыцы арыентаваўся на Францыю. У 1974 г. дазволена дзейнасць іншых партый, у тым ліку Дэмакратычная партыя Сенегала (генеральны сакратар А.Вад). Пры пераемніку Сенгора А.Дыуфу (з 1983 г. прэзідэнт, у 1983—1991 гг. адначасова і прэм'ер-міністр Сенегала) у краіне паглыбіліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, палепшаны адносіны з Анголай і Эфіопіяй. У 1982—1989 гг. Сенегал разам з Гамбіяй утвараў канфедэрацыю Сенегамбія. У 1988 г. адбыліся міжэтнічныя хваляванні на памежжы Сенегала і Маўрытаніі, з 1990 г. унутры краіны ўзнік канфлікт вакол пытання незалежнасці паўднёвай правінцыі Казаманс. У сакавіку 2000 г. прэзідэнтам Сенегала выбраны А.Вад.
Палітыка[правіць]
Геаграфія[правіць]
Сенегал — раўнінная краіна ў зоне саван. На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны. На поўнач паступова пераходзіць у субэкватарыяльны, сухі. Сярэднегадавая тэмпература складае ад 25 °C на ўзбярэжжы да 30 °C на мяжы з Малі.
Самая высокая кропка краіны — 581 м. Працягласць узбярэжжа складае 531 км. Паверхня раўнінная з невялікімі ўзвышшамі на поўдні.
Эканоміка[правіць]
Эканоміка краіны не развітая. Каля 70 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зяўляюцца: цукровы трыснёг, бавоўна, рыс.
Дэмаграфія[правіць]
Насельніцтва краіны налічвае каля 11 млн чалавек. Асноўная этнічная група валофы (43 % насельніцтва), якія засяляюць цэнтральную частку краіны, на поўнач і ўсход ад Дакара і тэрыторыі ўздоўж узбярэжжа. Другая па велічыні група гэта фуланы (23 %), потым сэрэра (15 %).
Каля 90 % насельніцтва — мусульмане.
Афіцыйнай мовай з'яўляецца французская, але яе ўжываюць толькі адукаваная меншасць. 70 % насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасці. У гарадах жывуць таксама еўрапейцы (50 тыс.) у асноўным французы і ліванцы.
Спорт[правіць]
Папулярны футбол. Нацыянальная каманда Сенэгала на чэмпіянаце свету па футболе ў 2002 годзе дайшла да чвэрцьфіналу.
Гл. таксама[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сенегал

