Горад Зарасай
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Зарасай
Zarasai
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
Зарасай, таксама Езяро́сы (літ.: Zarasai) – горад у паўночнай Літве, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца ў 49 км ад Уцянаў. Горад з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Зарасайскага раёна. З 1836 да 1918 года горад меў назву – Новааляксандраўск. Вакол горада размяшчаюцца некалькі азёраў (Зараса, Зарасайта і інш.). Праз Зарасай праходзіць шаша Каўнас – Дзвінск. У 18 км знаходзіцца чыгуначная станцыя Турмонты. Насельніцтва гораду налічвае каля 8 тыс. чалавек. Зарасай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.