Лімерык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Лімерык)
Горад-графства
Лімерык
Luimneach
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Горад-графства з
Плошча
  • 20,79 км²
Вышыня цэнтра
10 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
90 757 чалавек (2006)
Нацыянальны склад
ірландцы (86,4 %)
Канфесійны склад
католікі (88,6 %)
Часавы пояс
Тэлефонны код
61
Афіцыйны сайт
Лімерык на карце Ірландыі
Лімерык (Ірландыя)
Лімерык
Лімерык (Ірландыя)
Лімерык

Лімерык (англ.: Limerick; ірл.: Luimneach) — горад-графства ў Ірландыі, знаходзіцца на межах графстваў Лімерык (правінцыя Манстэр) і Клэр. Буйны гандлёвы і адміністрацыйны цэнтр, трэці па колькасці жыхароў (90 тыс.) горад у Ірландыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы на месцы сучаснага Лімерыка ўзніклі яшчэ 3 тыс. гадоў таму. У V стагоддзі ў гэтым раёне было пабудавана некалькі манастырскіх комплексаў. У IX стагоддзі сюды прыйшлі вікінгі і ў 812 годзе заснавалі калонію, якая пасля стала горадам Лімерык. З-за свайго выгаднага стратэгічнага становішча на рацэ Шанон пры Нармандскіх феадалах ён квітнеў.

Пасля бітвы на рацэ Бойн рэшткі войска якабітаў атуліліся ў Лімерыку, які лічыўся непрыступным. Далейшая аблога ўвайшла ў ірландскі фальклор як гераічнае паражэнне, замацаванае ў 1691 годзе ў Лімерыкскім пагадненні.

У другой палове XIX стагоддзя горад знаходзіцца ў эканамічным крызісе, але ўжо да пачатку XX стагоддзя адрадзіўся, стаўшы адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Ірландыі. 9 красавіка 1919 года горад быў абвешчаны ваеннай зонай. Прафсаюзы Лімерыка абвясцілі страйк супраць англійскага мілітарызму. У выніку бастуючыя захапілі ўладу, і 15-27 красавіка 1919 г. горад быў сталіцай рэспублікі Савецкі Лімерык.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным прадпрыемствам у горадзе з’яўлялася фабрыка па вытворчасці кампутараў кампаніі Dell, якая была зачынена ў 2009 годзе. Таксама ў горадзе развіты харчовая і швейная прамысловасць. Асабліва цэняцца знакамітыя лімерыкскія карункі.

Мясцовая чыгуначная станцыя была адкрыта 28 жніўня 1858 года, замяніўшы больш раннюю станцыю, адкрытую 9 мая 1848 года, якая знаходзілася за паўкіламетра на ўсход.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Імя горада дало назву лімерыкам — жартоўным вершам з пяці радкоў. Гэта адбылося дзякуючы звычаю прыдумляць і спяваць на вечарынках жартоўныя песенькі, прыпевам якіх была фраза «Will you come up to Limerick?» («Вы прыедзеце ў Лімерык?»).

Замак караля Іаана

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе дзейнічаюць два саборы: англіканскі Сабор Святой Панны Марыі і каталіцкі Сабор Святога Іаана Хрысціцеля.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва — 90757 чалавек (па перапісу 2006 года), у тым ліку насельніцтва ўнутры гарадской рысы (legal area) было 52539, насельніцтва прыгарадаў (environs) — 38218. У 2002 годзе насельніцтва складала 86998 чалавек.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.newbrunswicksistercities.org/projecto-2
  2. https://www.limerick.ie/council/services/your-council/about-us/sister-cities-and-twinnings-management