Горад Нерынга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Нерынга
Neringa
|
||||||||
|
|
||||||||
Неры́нга (літ.: Neringa) — горад у заходняй Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Нерынгскага гарадскога раёну Клайпедскага павета. Размешчаны на Куршскай касе на беразе Балтыйскага мора.
Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Літва.
Гісторыя [правіць]
Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) з'явіліся ў хроніках Тэўтонскага Ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю знаходзілася ў складзе Прусіі, але ў 1920 годзе, пасля літоўскай правакацыі у Клайпедзе, былі анэксаваныя Літвой.
У 1939 годзе Куршская каса, разам з Клайпедай была перададзена Германіі, але пасля Другой Сусветнай вайны трапіла ў склад Літоўскай ССР.
У 2000 годзе Куршская каса была уключана ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Нерынга