Горад Севераданецк
| Горад
Северадане́цк
Сєвєродоне́цьк
|
||||||||||||||||||||||||||
|
|
Северадане́цк (укр.: Сєвєродонецьк) — горад абласнога падпарадкавання ў Луганскай вобласці Украіны, буйны індустрыяльны цэнтр.
Насельніцтва — на 1 студзеня 2011 года складае 110 612 чал. (гарсавет — 120 976 чал.) Плошча — 42,1 км² (гарсавет 74,6 км²) (2010).
Севераданецк — буйны прамысловы цэнтр, у ім вырабляецца 22,18 % прамысловай прадукцыі Луганскай вобласці. Вядучыя прадпрыемствы горада — ПАТ «Севераданецкае аб'яднанне Азот», ААТ «Шклопластык», СНВА «Імпульс».
[правіць] Тапаніміка
Сучасная назва, дадзеная гораду ў 1950 годзе, паходзіць ад назвы ракі Северскі Данец. Да 1950 года тады яшчэ пасёлок гарадскога тыпу насіў назву Лісхімбуд (Лісічанскае хімічнае будаўніцтва). У 1950 годзе прапаноўвалась чатыры варыянты новай назвы для пасёлка: Светлаград, Камсамольск-на-Данцы, Мендзялееўск або Севераданецк. Але 27 студзеня 1950 года выбар быў зроблены на карысць назвы Североданецк.
[правіць] Гісторыя
Севераданецк быў заснаваны ў 1934 годзе ў сувязі з будаўніцтвам азотна-тукавага камбіната. У 1951 атрымаў статус горада. У 1970 пераступіў 100-тысячную адзнаку насельніцтва.