Горад Скуодас
| Горад
Скуодас
Skuodas
|
||||||||
|
|
Скуодас (літ. Skuodas) — горад у паўночнай Літве за 2 км ад мяжы з Латвіяй. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Скуодаскага раёна Клайпедскага павета.
Насельніцтва складае каля 7,4 тыс. чалавек. Ад Клайпеды аддалены на 80 км. Праз горад праходзіць чыгунка Крэцінга — Прэкуле. Скуодас адносіцца да адміністрацыйнага рэгіёна Жамойтыя.
Упершыню ўзгадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. У 1568 годзе Скуодас быў падараваны Жыгімонтам Аўгустам Хадкевічам. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля смерці Хадкевіча ў 1621 годзе Скуодас перайшоў ва ўласнасць Казіміра Сапегі.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. У 1919 годзе апынуўся ў складзе Літоўскай Рэспублікі. З 1940 года — у складзе СССР. З 1950 года Скуодас стаў раённым цэнтрам.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Скуодас