Гоцкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гоцкая мова — адна са старажытных германскіх моў (усходне-германская падгруппа). Вядома пераважна па пісьмовых помніках 4 стагоддзя (перыяд пасялення готаў у Прычарнамор'і). Найбольш значны — пераклад Бібліі (прыпісваецца вестгоцкаму епіскапу Ульфіле), што дайшоў да нашага часу ў остгоцкіх рукапісах 5-6 стагоддзяў. Лічыцца, што Ульфіла стварыў і само гоцкае пісьмо, заснаванае на грэчаскім і лацінскім алфавітах, а таксама на рунічным пісьме.

Гоцкая мова захавала большую блізкасць да прагерманскай мовы, таму яна адыгравае значную ролю ў параўнальнай граматыцы германскіх моў.

Вылучаюць 2 блізкія дыялекты гоцкай мовы — остгоцкі і вестгоцкі.

У Крыме пэўны час захоўвалася т.зв. крымска-гоцкая мова (вядома 68 слоў, запісаных фламандцам А.Г. Бусбекам у 16 стагоддзі), якая паходзіла ад остгоцкага дыялекту гоцкай мовы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 375. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.