Нарбонская Галія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рымская правінцыя Нарбонская Галія каля 58 да н.э.

Нарбонская Галія (лац.: Gallia Narbonensis) — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам у горадзе Нарба-Марцыус (лац.: Narbo Martius), суч. Нарбона, размешчаная на тэрыторыі сучасных Лангедока і Праванса ў паўднёвай Францыі. Да заваявання рымлянамі была часткай т.з. Трансальпійскай Галіі (лац.: Transalpine Gaul), населенай плямёнамі атацынаў. Адна з першых рымскіх тэрыторый па-за межамі Апенінскага паўвострава, часта званая ў старажытнарымскай літаратуры «Наша правінцыя» (лац.: Provincia Nostra) ці проста «Правінцыя» (лац.: Provincia). Гэта назва трансфармавалася ў назву сучаснай французскай правінцыі Праванс.

Межавала з Італіяй на ўсходзе, Аквітаніяй на захадзе, Тараконскай Іспаніяй на паўднёвым захадзе і Лугдунскай Галіяй на поўначы. Першапачаткова ўладанне гэтай правінцыяй дазваляла Рыму кантраляваць гандлёвыя маршруты паміж Італіяй і Іспаніяй, а таксама па даліне Роны паміж гальскімі плямёнамі і Масіліяй, а таксама прадухіляць уварванні агрэсіўных гальскіх плямёнаў у Італію.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рымская правінцыя Нарбонская Галія каля 120 года.

Гэта вобласць стала рымскай правінцыяй у 121 да н.э. пад назвай лац.: Gallia bracata ад звычаю галаў насіць порткі (лац.: bracae), у процівагу Цызальпійскай Галіі, якую часта звалі лац.: Gallia togata, ад звычаю яе жыхароў насіць тогі па рымскім узоры. Пазней правінцыя была пераназвана ў Нарбонскую Галію пасля пераносу яе сталіцы ў горад Нарба-Марцыус (лац.: Narbo Martius), заснаваны ў 118 да н.э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dietler, Michael. Archaeologies of Colonialism: Consumption, Entanglement, and Violence in Ancient Mediterranean France. Berkeley: University of California Press, 2010.
  • Drinkwater, J.F. Roman Gaul: The Three Provinces, 58 B.C.-A.D. 260. Cornell University Press, 1983.
  • Ebel, Charles. «Southern Gaul in the Triumviral Period: A Critical Stage of Romanization.» American Journal of Philology 109 (1988) 572—590.
  • Fevrier, Paul-Albert. «The Origin and Growth of the Cities of Southern Gaul to the Third Century A.D.: An Assessment of the Most Recent Archaeological Discoveries.» Journal of Roman Studies 63 (1973) 1-28.