Гродзенская праўда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гродзенская абласная газета)
«Гродзенская праўда»
Гродзенская праўда
Тып перыядычнае выданне[d]
Фармат А3
Выдавец рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда»
Галоўны рэдактар Лілія Чаславаўна Навіцкая
Заснавана кастрычнік 1939
Мова руская
беларуская
Перыядычнасць двойчы на тыдзень
Аб’ём 40 старонак
Галоўны офіс 230025  г. Гродна, вул. Антонава, 25
Тыраж 70 000
Вэб-сайт grodnonews.by

Гро́дзенская пра́ўдагродзенская дзяржаўная газета, якая выдаецца з кастрычніка 1939 года[1]. Рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты (1985, арх. Л. Вільчко) размешчаны па вуліцы Антонава, 25.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Агульны наклад тыдня каля 70 тысяч асобнікаў. Газета выходзіць двойчы на тыдзень (серада і субота) на рускай і беларускай мовах. Заснавальнікі: Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі Саветы дэпутатаў, рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда». Мае тэматычныя дадаткі «Гродненский вестник» і «Рекламка». Рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда» зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (№ 582).

Друкуецца ў ГАУПП «Гродзенская друкарня». Распаўсюджваецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праз сістэму «Белсаюздруку», у крамах Гродна і крамах усіх райспажыўсаюзаў вобласці, а таксама праз сетку вулічных распаўсюднікаў. Узнагароджана ордэнам Дружба народаў (1982), пераможца IV, V, VI Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Золотая литера».

Галоўны рэдактар[правіць | правіць зыходнік]

Са студзеня 2024 года пасаду галоўнага рэдактара займае Таццяна Сяргеева. Да гэтага яна займала пасаду кіраўніка аддзела па сувязях са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Яе папярэдніца на пасадзе галоўнага рэдактара - Лілія Навіцкая[2].

Па адукацыі Сяргеева - "Гісторык архівазнаўца", яна скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2010 годзе. У 2023 годзе паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія".

Зноскі

  1. Гродненская правда (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018. Праверана 17 чэрвеня 2018.
  2. HL. «Абсалютны патрыёт сваёй краіны, які ніколі не здрадзіць». Кіраваць «Гродзенскай праўдай» празначылі ідэолага са стажам . Hrodna.life (24 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]