Губаногія
| Губаногія | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: |
Губаногія |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Губаногія (Chilopoda) — клас членістаногіх з надкласа мнаганожак (Myriapoda).
Адрозніваюць 4 атрады: касцянкі, скалапендравыя, геафілы, скутыгеры, або мухалоўкі. Вядома каля 2800 відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў тропіках і субтропіках. Жывуць у глебавай падсцілцы, пад карой дрэў або ў шчылінах паміж камянямі. Актыўныя ўначы, удзень хаваюцца. Усе прадстаўнікі групы — драпежнікі. Кормяцца беспазваночнымі, зрэдку дробнымі пазваночнымі.
Цела (даўжынёю ад некалькіх міліметраў да 30 см) пляскатае, падзелена на галаву і сегментаванае (ад 19 да некалькіх дзесяткаў членікаў) тулава. На галаве пара вусікаў і 3 пары сківіц, па баках вялікая колькасць простых вочак (у некаторых вочак няма). На кожным сегменце па адной пары канечнасцей. Захопліваюць і трымаюць здабычу з дапамогай першай пары тулаўных канечнасцяў (нагасківіцы), унутры якіх размешчаныя атрутныя залозы.
Раздзельнаполыя.
Яд некаторых прадстаўнікоў небяспечны для чалавека і можа выклікаць аняменне і часовы параліч.
[правіць] Літаратура
- Губаногія // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.