Мнаганожкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мнаганожкі
Гіганцкая афрыканская мнаганожка
Гіганцкая афрыканская мнаганожка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myriapoda

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   563885
NCBI   61985
EOL   2631567

Мнаганожкі, або шматножкі (Myriapoda) — надклас наземных членістаногіх.

Аб'ядноўвае 4 класы членістаногіх: (сімфіл, губаногіх, двухпарнаногіх і паўрапод, апошніх звычайна аб'ядноўваюць у адзін падклас); больш за 50 тыс. відаў.

Даўжыня да 27 см. Цела цыліндрычнае або пляскатае, сегментаванае (да 177 членікаў). На кожным сегменце 1—2 пары ног (адсюль назва).

Пашыраны ўсюды. Актыўныя ўначы, жывуць пад карой, камянямі, у лясным подсціле. Удзельнічаюць у працэсах глебаўтварэння. Некаторыя віды — прамежкавыя гаспадары гельмінтаў, шкоднікі грыбоў, агароднінных культур. Кормяцца расліннымі рэшткамі, міцэліем грыбоў, дробнымі беспазваночнымі. Раздзельнаполыя, адкладааюць яйцы. Многія маюць ядавітыя залозы (па баках тулава, на нагасківіцах).

Характэрныя прадстаўнікі мнаганожак: скалапендра каліфарнійская і скалапендра гіганцкая, мухалоўка звычайная, касцянкі, кіўсякі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мнаганожкі // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.