Ракушкавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ракушкавыя
Ostracoda.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ostracoda Latreille, 1802

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   84195
NCBI   6670
EOL   1456

Ра́кушкавыя, астракоды (Ostracoda) — клас ракападобных.

Даўжыня да 30 мм (прэснаводных да 7,3 мм). Цела несегментаванае, укрыта хіцінавай двухстворкавай ракавінай (адсюль назва), якая зверху насычана вапнай. Крывяноснай сістэмы і жабраў няма, дыхаюць праз покрыва цела.

Вядомы з ніжняга кембрыю (каля 560 млн. г. назад). Каля 2 тыс. сучасных і больш за 12 тыс. выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на дне марскіх і прэсных вадаёмаў, у прыледавіковых азёрах, гарачых крыніцах, 7 відаў — у глебе трапічных лясоў. На Беларусі больш за 40 відаў. Найбольш трапляюцца гетэрацыпрыс павольны, цыклацыпрысы — яйцападобны і роўны, цыпрыс чванлівы, цыпрыя выразная.

Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, жывёльнымі рэшткамі, ёсць драпежнікі. Раздзельнаполыя, некаторым відам уласцівы партэнагенез. Развіццё з ператварэннем, 5—8 лічынкавых стадый. Дарослыя не ліняюць.

Корм для некаторых відаў прамысловых рыб. Большасць — біялагічныя меліяратары.

Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гігіняк Ю. Ракушкавыя // БЭ ў 18 т. Т. 13. 2001.