Шасціногія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шасціногія
Campodea staphilinus
Двуххвостка (Campodea staphilinus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hexapoda Latreille, 1825

Класы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS   563886
NCBI   6960

Шасціногія (лац.: Hexapoda ад стар.-грэч.: ἕξ «шэсць» і πούς, род. ск. ποδός — «нага») — надклас трахейных членістаногіх (Arthropoda), які ўключае ў сябе насякомых (Insecta) і скрытнасківічных (Entognatha), якія ў сваю чаргу ўключаюць двуххвостак (Diplura), бязвусікавых (Protura) і нагахвостак (Collembola).

Колькасць відаў, якія адносяцца да шасціногіх, вельмі вялікая. Адных толькі насякомых налічваецца некалькі мільёнаў відаў. Астатнія групы разам налічваюць усяго каля пяці тысячы відаў, з якіх чатыры тысячы прыпадае на нагахвостак. У гэтым выглядзе таксон быў складзены ў 1987 годзе, а раней тэрмін «шасціногіх» служыў сінонімам насякомых. У наш час навукоўцамі апісана 1 080 760 відаў, уключаючы 17 227 выкапнёвых відаў (Zhang, 2013)[1].

Зноскі

  1. Zhang, Z.-Q. «Phylum Athropoda». — In: Zhang, Z.-Q. (Ed.) «Animal Biodiversity: An Outline of Higher-level Classification and Survey of Taxonomic Richness (Addenda 2013)». (англ.)  // Zootaxa / Zhang, Z.-Q. (Chief Editor & Founder). — Auckland: Magnolia Press, 2013. — Vol. 3703. — № 1. — P. 17–26. — ISBN 978-1-77557-248-0 (paperback) ISBN 978-1-77557-249-7 (online edition). — ISSN 1175-5326.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]